Темы

Прафілактыка і яшчэ раз прафілактыка

У сераду ў актавай зале раённага Цэнтра культуры прайшоў семінар-вучоба для работнікаў галіны, прысвечаны пытанням прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

Мерапрыемства было арганізавана аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з Бабруйскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі ў межах выканання Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады. Арганізатары ставілі за мэту павысіць узровень інфармаванасці работнікаў культуры па праблемах, звязаных з ВІЧ, а праз іх — і ўзровень інфармаванасці ўсяго насельніцтва раёна.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў семінару, урач-эпідэміёлаг БЗЦГіЭ Ларыса Касперовіч давяла да іх апошнія статыстычныя дадзеныя, што характарызуюць распаўсюджанасць ВІЧ-інфекцыі як па краіне ў цэлым, так і па Магілёўскай вобласці, і Бабруйшчыне ў прыватнасці. Ларыса Фёдараўна завастрыла ўвагу на ўстойлівым росце выяўляемых год ад году выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, а значыць, і неабходнасці ва ўзмацненні прафілактычнай работы з насельніцтвам.

Дапаўняючы сказанае слайд-прэзентацыяй, урач-эпідэміёлаг у каторы раз нагадала прысутным спосабы перадачы інфекцыі, выяўлення і лячэння ВІЧ, а таксама ўнесла свае прапановы адносна форм і метадаў прафілактычнай работы ў гэтым накірунку непасрэдна работнікамі культуры.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Автовладельцы в Беларуси смогут пройти техосмотр ночью

21 июля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

На трудовом посту: в Каменке стартовал студенческий отряд «Фаворит»

21 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Чтобы предотвратить трагедию, соблюдайте меры безопасности у водоемов

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко утвердил изменения в сфере железнодорожного транспорта

21 июля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Молодежный совет проводит конкурс эссе «Миссия парламентария»

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем