Патрабаванні да якасці малака ўзраслі
Як паведаміў галоўны спецыяліст вытворчага аддзела райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, з 1 верасня сёлетняга года ўзраслі патрабаванні да якасці малака з боку дзяржавы.
У адпаведнасці са зменамі, малако, у якім утрымліваецца саматычных клетак болей за 500 тысяч у адным сантыметры кубічным, лічыцца непрыёмным. Пры гэтым перад гаспадаркамі пастаўлена задача — тым з іх, дзе маюцца МТФ, аснашчаныя даільнымі заламі, давесці рэалізацыю малака гатункам “экстра” як мінімум да 90 працэнтаў.
І хоць на гэты час з задачай спраўляецца толькі СВК “Стасеўка” — з 1 па 20 кастрычніка гатункам “экстра” у гаспадарцы прада- дзена выключна ўсё малако — маецца станоўчы вынік і ў цэлым па раёне. Калі за аналагічны перыяд мінулага года высокагатунковага малака было рэалізавана 35% ад агульнага аб’ёму, то сёлета за той жа перыяд — 46%.
У СВК “Калгас імя А. Неўскага” дадзены паказчык склаў 69%, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 60%, у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” наблізіліся да 50%. У астатніх гаспадарках — пакуль ніжэйшы. А гэта значыць — малочнай галіне раёна ёсць да чаго імкнуцца.
Алена КАРПЕНКА. Фота Андрэя СІЛІВОНЧЫКА.