Темы

Няма шанцаў дайсці да Галіны, альбо Пра што гавораць лічбы

За 10 месяцаў сёлетняга года раённым аддзелам ЗАГС зарэгістравана 706 актаў грамадзянскага стану жыхароў раёна (за аналагічны перыяд мінулага — 732).

Нараджэнняў сёлета зарэгістравана болей, чым у мінулым годзе — 140 супраць 125, смярцей прыкладна столькі ж — 382 супраць 381. А вось шлюбаў раённым ЗАГСам у бягучым годзе зарэгістравана значна меней: 106 супраць 160. Апошняе, па словах загадчыка аддзела Таццяны Лісоўскай, хутчэй за ўсё звязана з той акалічнасцю, што цяпер рэгістраваць шлюб грамадзяне Беларусі могуць у любым аддзеле ЗАГС, незалежна ад таго, дзе яны пражываюць. Са 140 зарэгістраваных актаў аб нараджэнні 73 канстатавалі з’яўленне на свет грамадзян мужчынскага полу, 67 — жаночага. 45 дзяцей (прыкладна трэць ад агульнай колькасці) зарэгістраваны па заяве маці, г. з. нарадзіліся ў так званых маці-адзіночак. У папярэднія гады, у сувязі з розніцай у памеры дзяржаўнай дапамогі на дзіця, гэты паказчык быў прыкметна большым. Сярод найбольш часта сустракаемых імёнаў нованароджаных — Арцём і Кацярына. У тройцы лідэраў таксама Кірыл і Раман, Мілана і Сафія. З забытых сустракаюцца Таццяна, Таісія, Сцяпан, Юрый. Заўважаны і нетрадыцыйныя для Беларусі — Ільяс, Рэнат, Лесана, Эмілія. І зноўку, як і на працягу 20 апошніх год — ніводнай Галіны! (падказка для тых бацькоў, хто хоча, каб імя ў дзіцяці было арыгінальным).

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко по итогам ВГС: задан вектор новому этапу развития интеграции по всем направлениям

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Встреча в рамках проекта «Молодежь в праве» прошла в филиале «Пищевик-Агро»

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем