Бульба любіць загадзя падрыхтаванае поле
Яшчэ толькі нядаўна завяршылі збіраць ураджай бульбы сёлетняга года, а ўжо ў клопатах пра новы.
Гэтым часам у сельгасарганізацыях раёна актыўна вядуцца нарыхтоўка і вывазка на палі арганічных угнаенняў. На тых з іх, дзе вясной плануецца пасадзіць бульбу і цукровыя буракі, арганіка ўносіцца непасрэдна пад ворыва. Дадзеныя работы вядуцца ў СВК «Гігант», СВК «Калгас імя Дзяржынскага», СВК «Калгас імя А. Неўскага», у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». У райсельгасхарчы патлумачылі — у адпаведнасці з тэхналогіяй палі, дзе вырошчваюцца караняплоды, неабходна ўгнойваць з восені: ад унясення арганікі ў глебу да пасадкі бульбы і буракоў трэба каб прайшло не меней чатырох месяцаў. Менавіта на працягу такога часу «суседства» арганікі і глебы па максімуме ўздабляе апошнюю і засцерагае караняплоды ад паршы.
Алена КАРПЕНКА. Фота Андрэя СІЛІВОНЧЫКА.