Темы

Актыўнасць дзяцей — прыклад для дарослых

Актыўнасць дзяцей — прыклад для дарослых

Да ліку бытавых адходаў жыццядзейнасці чалавека, якіх некаторыя з грамадзян па звычцы імкнуцца «перасяліць» з падворка за ваколіцу ці ў бліжэйшы хмызняк, адносяцца і тыя, што чалавеку — пасля перапрацоўкі — здольны яшчэ паслужыць.

20236-0Так званыя другасныя матэрыяльныя рэсурсы — папера, шклобой, поліэтылен і іншыя. Праўда, каб апошняе здарылася і выкарыстаныя папера ці кардон ператварыліся ў патрэбныя рэчы, ад кожнага з нас патрабуецца правільна з імі абыходзіцца.

На тэрыторыі раёна збор цвёрдых бытавых адходаў, згодна зацверджанага графіка для кожнага населенага пункта, ажыццяўляе УКП “Жылкамгас”. Жыхары аграгарадкоў, а таксама пасёлкаў Глуша і Туголіца могуць выкарыстаць для гэтага спецыяльныя кантэйнеры для асобнага збору адходаў. Забяруць другасныя матэрыяльныя рэсурсы, ды яшчэ і заплацяць за іх грошы усе магазіны Бабруйскага гандлёвага цэнтра на тэрыторыі раёна. А ў пасёлках Глуша, Рэдкі Рог і Туголіца — і створаныя для гэтых мэт нарыхтоўчыя пункты жылкамгаса, дзе сёння за 1 кілаграм макулатуры прапаноўваюць 1000 руб., за кілаграм шклобою — 800 руб., ПЭТ-бутэлькі — 1200 руб. Збор будаўнічых адходаў ажыццяўляе УКВП “Прамадходы” на палігоне ў в. Вішнёўка. Іх утылізацыя жыхару раёна абыдзецца ў 182 000 рублёў за 1 тону. Што датычыцца складанай бытавой тэхнікі, то яе — бясплатна — возьмуць на пляцоўцы для асобнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў па вул. Арджанікідзе, 1. А вось дравесна-кустарнікавыя і раслінныя адходы жылкамгас не прымае. Ад іх вяскоўцы павінны пазбаўляцца самастойна. Першыя падлягаюць спальванню на ўласных зямельных надзелах (абавязкова выкананне мер перасцярогі!), другія — складзіраванню ў кампостных ямах.

Гадавы план па нарыхтоўцы і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў, як паведамілі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, даведзены і кожнай раённай арганізацыі. Наколькі апошнія з ім справяцца — пакажа час. Аднак ужо цяпер у аддзеле станоўча ацэньваюць работу ўстаноў адукацыі ў гэтым накірунку, на рахунку якіх — болей за 25 тон сабранай макулатуры.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем