Темы

А. Зорын: “Лежачы на канапе, дабрабыт не пабудуеш”

А. Зорын:  “Лежачы на канапе, дабрабыт не пабудуеш”

Механізаваны атрад ААТ “Саўгас Кісялевічы”, які быў заняты на нарыхтоўцы травянога корму, пад кіраўніцтвам старшага камбайнера ЗорынА Аляксандра Рыгоравіча, па выніках раённага спаборніцтва прызнаны пераможцам сярод аналагічных атрадаў сельгасарганізацый раёна.

IMG_17694Аляксандр Зорын з ліку тых людзей, хто цвёрда прытрымліваецца меркавання «дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». Навошта шукаць шчасця недзе, калі можна пабудаваць яго на роднай зямлі, сярод людзей, якіх ведаеш з маленства. Галоўнае — імкнуцца да гэтага. Ставіць перад сабой мэту — і дасягаць яе. Менавіта таму пасля заканчэння мясцовай школы і службы ў войску малады чалавек вярнуўся ў родны пасёлак Леніна. Скончыўшы шасцімесячныя курсы механізатараў у Бабруйску, пайшоў працаваць у тутэйшую сельгасарганізацыю. Тут жа, на малой радзіме, сустрэў сваю другую палавінку. Ажаніўся. Жонка Наталля таксама працуе ў гаспадарцы. У сям’і падрастаюць дзве дачушкі — Даша і Яна. Для іх бацька, нягледзячы на занятасць на працы, а ў «гарачую» пару — практычна бестэрміновую, абавязкова знаходзіць час, каб пацікавіцца справамі ў школе, сказаць ласкавае і цёплае бацькоўскае слова. Малады чалавек упэўнены — лежачы на канапе, дабрабыт не пабудуеш. Таму ў падсобнай гаспадарцы сям’і не толькі дробная птушка, але нават і рэдкая па гэтым часе карова. Тым болей што ўмовы для вядзення хатняй гаспадаркі маюцца. За сумленныя адносіны да працы саўгас вылучыў маладой сям’і новы ўтульны дом, які Зорыны з задавальненнем добраўпарадкоўваюць.

За механізатарскім штурвалам Аляксандр на працягу ўсяго года. Увесну на пагрузчыку, з лета — на камбайне нарыхтоўвае травяны корм. Пасля таго як камбайн пастаўлены на зімовае захаванне, ізноў на пагрузчыку. Дарэчы, за гэтай работай — пагрузкай сенажу з траншэі для далейшай перапраўкі корму на фермы, засталі мы механізатара ў дзень нашай з ім размовы.

— Дзе б чалавек не працаваў, — адзначае Аляксандр, — важна, каб ён адносіўся да работы сумленна, разумеў, што калі на яго ўскладваюць спадзяванні, то іх нельга не апраўдаць.

З цеплынёй гаворыць малады чалавек пра сяброў па працы — членаў механізаванага атрада па нарыхтоўцы корму: Уладзіміра Бебчыка, Уладзіміра Бубіча, Аляксандра Алёхна, Яўгена Жыльцова, Алега Дзікага, якія ў любой сітуацыі гатовы падставіць адзін аднаму плячо. Менавіта ўзаемапаразуменне і ўзаемавыручка, па словах Аляксандра, прынеслі атраду і яму асабіста перамогу ў раённым спаборніцтве. Добрымі словамі згадвае механізатар кіраўніцтва ААТ “Саўгас Кісялевічы”, чыя падтрымка і жаданне вырашыць любую праблему садзейнічаюць у рабоце. І жадае ўсім работнікам сельскай гаспадаркі здароўя, дабрабыту, усяго самага найлепшага.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

 

Последние новости

Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024