Темы

Тэхніку ставяць на зімовае захаванне

Асноўныя палявыя работы завершаны. тэхніку, якая не задзейнічана, у гаспадарках ставяць на зімовае захаванне.

На гэты час, як адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўген Бярозкін, пастаўлены на захаванне практычна ўсе зернеўборачныя камбайны, пераважная частка бульбаўборачных — у раёне застаюцца невыкапанымі лічаныя гектары клубняў. На захаванні знаходзяцца ўсе віды сеялак, 82 працэнты ад агульнай колькасці зернесушыльных комплексаў, прыкладна 60 працэнтаў глебаапрацоўчай тэхнікі — астатняя яшчэ задзейнічана на падняцці зябліва. У рабоце пакуль і частка кормаўборачных камбайнаў. Пры гэтым начальнік вытворчага аддзела выказаў упэўненасць, што да 1 лістапада ўся тэхніка, якая да таго часу “выйдзе” з работы, будзе пастаўлена на зімовае захаванне — такую задачу паставіў перад райсельгасхарчам кіраўнік вобласці.
Адначасова з пастаноўкай тэхнікі ў парадак прыводзяцца мехдвары, падрыхтоўваюцца да работы ў халодны перыяд рамонтныя майстэрні. Апошняе, па словах начальніка вытворчага аддзела, асабліва актуальна. Нягледзячы на праведзеную немалую работу ў гэтым плане, маюцца яшчэ і нявырашаныя пытанні, “закрыць” якія неабходна ў бліжэйшы час — у раёне праходзіць месячнік па навядзенні чысціні і парадку. Па словах Яўгена Бярозкіна, у гаспадарках павінны разумець, што на рабочым месцы ў зімовую пару, акрамя таго што чыста, павінна быць цёпла і ўтульна.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем