Темы

Прайшло пасяджэнне прызыўной камісіі

Прайшло пасяджэнне прызыўной камісіі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня сёлетняга года № 302 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грама­дзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2015г.” у лістападзе будуць праводзіцца адпраўкі грамадзян на ваенную службу.

DSC0087008У гэтай сувязі ў Бабруйскім аб’яднаным гарадскім ваенным камісарыяце прайшло пасяджэнне камісіі, на якую былі запрошаны юнакі-прызыўнікі — кандыдаты на тэрміновую службу ў войскі. На камісіі вызначалася, дзе маладыя людзі будуць служыць. Кожны з іх атрымаў павестку для размовы з прадстаўнікамі воінскіх часцей.

Як паведаміў ваенны камісар г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў падпалкоўнік А.П. Беразоўскі, камісарыятам плануецца адправіць на тэрміновую ваенную службу больш за 230 грамадзян. На гэты час пачаты працэс іх вывучэння і адбору прадстаўнікамі воінскіх часцей. Прызыўнікі будуць несці службу ў вайсковых злучэннях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Сіл спецыяльных аперацый, Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы і Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Часці, дзе юнакі будуць служыць, размешчаны ў Брэсце, Гомелі, Мар’інай Горцы, Барысаве, Жодзіне, Мінску і Бабруйску. Ва ўзброеных сілах юнакі, акрамя спецыяльнасці, якую набылі ў вучэбных установах, набудуць яшчэ адну — ваенную.

Што датычыцца службы ў рэзерве, то яна, па словах ваенкама, у восеньскую прызыўную кампанію таксама мае быць. Аднак гаварыць пра колькасны склад рэзервістаў пакуль рана: інфармацыя аб патрэбе ў іх паступіць у ваенкамат дадаткова. У адпаведнасці з ёй і будзе планавацца служба ў рэзерве.

Зрэшты, перад адпраўкамі на тэрміновую ваенную службу ў лістападзе, у мэтах добраахвотнай падрыхтоўкі да яе па спецыяльнасці “Вадзіцель катэгорыі “В,С”, у аб’яднанай тэхнічнай школе №2 ДАСААФ г. Бабруйска навучаецца 41 прызыўнік.

Гэтым часам Бабруйскі АГВК праводзіць набор прызыўнікоў, якія падляжаць прызыву ў маі наступнага года і жадаюць прахо­дзіць добраахвотную падрыхтоўку да ваеннай службы па вышэйзгаданай спецыяльнасці на базе школы ДАСААФ.

Служба ў арміі загартоўвае

DSC0054016У гэтым упэўнены прызыўнік з аграгарадка Міхалёва Дзяніс Шырокі, з якім мы сустрэліся адразу пасля камісіі. Настрой у хлопца быў прыўзняты: ягонае жаданне служыць у элітных войсках супала з магчымасцямі ваенкамата.

— Я люблю спорт, — адзначае Дзяніс. — Таму для сябе вырашыў — калі служыць у войску, то абавязкова ў спецназе, дзе высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі. Сёння дазнаўся, што такая магчымасць мне прадастаўляецца, буду служыць у воінскай часці Мінска. Бацькі да службы ставяцца станоўча, а асабіста бацька. Калі даведаецца, што ў спецназ, будзе мною ганарыцца — у свой час ён сам служыў у элітных войсках.

Дзяніс упэўнены: служба ў войску загартоўвае, робіць чалавека больш мужным. Для яго гэта мае значэнне: пасля войска хлопец плануе звязаць сваё жыццё са службай у органах унутраных спраў, стаяць на варце бяспекі суайчыннікаў і сваіх землякоў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.  

Последние новости

Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Чтобы специалисты, прибывающие на первое рабочее место, чувствовали себя комфортно

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем