Дзеці павялічылі сямейныя бюджэты
20-ці сем’ям нашага раёна з пачатку года прызначаны сямейны капітал — аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 10 тысяч долараў ЗША.
Дадзены від дзяржаўнай падтрымкі, згодна Указу № 572, прадугледжаны падчас нараджэння альбо ўсынаўлення трэцяга і наступных дзяцей грамадзянамі Беларусі, якія пастаянна пражываюць у краіне. Права на распараджэнне сродкамі сямейнага капітала ўзнікае пасля таго, як дзіцяці, з-за якога сям’я атрымала дадзеную дзяржаўную падтрымку, споўніцца 18 год. Рэалізаваць гэтае права можна будзе на працягу трох год пасля яго васемнаццацігоддзя.
Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адзначылі — каб мець права на сямейны капітал, неабходна ў перыяд да паўгода з дня нараджэння дзіцяці падаць адпаведную заяву.
Алена КАРПЕНКА.