Бульбу капаць завяршаем, буракі — працягваем

Палявыя работы ў раёне завяршаюцца. З гародніны неўбранымі на палях знаходзяцца апошнія гектары капусты. Бульбу засталося дакапаць толькі ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”.

Пры ўмове спрыяльнага надвор’я дадзены від работ у бліжэйшыя два-тры дні будзе завершаны. Вядзецца ўборка цукровых буракоў. Прычым у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” клубні ўжо цалкам выкапалі, у СВК “Калгас імя А. Неўскага” і СВК “Калгас імя Дзяржынскага” капаць працягваюць. Ураджайнасць буракоў, у параўнанні з мінулым годам, сёлета не радуе. І прычына гэтага, па словах намесніка начальніка райсельгасхарча Жаны Жукоўскай, як у засушлівым надвор’і, так і ў дэфіцыце ядахімікатаў для апрацоўкі пасеваў, які быў дапушчаны ў гаспадарках з-за недахопу грашовых сродкаў на гэтыя мэты.

 

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.