З абласнога фестывалю вярнуліся з дыпломамі
5 дыпломаў прывезлі навучэнцы і маладыя педагогі Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна з абласнога фестывалю ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Віват, імперыя дзяцінства!”. Мерапрыемства прайшло ў бягучым месяцы ў Горках і ладзілася ў межах Рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі.
Дыпломамі, у прыватнасці, адзначаны выстава выяўленчай дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выстава “Магілёўская скарбонка”. Яшчэ трох дыпломаў удастоіліся маладыя педагогі цэнтра па выніках праведзеных майстар-класаў, дзе дэманстравалі сваё ўменне і навучалі іншых выкананню работ з халоднага баціку: абярэгаў, арома-мяшочкаў, роспісу дэкаратыўных каменняў.
Дарэчы, усе гэтыя работы як новы від творчасці дзяцей педагогі цэнтра дэманстравалі, у ліку іншых, і на раённых “Дажынках” у Вялікіх Ботніках.
Алена КАРПЕНКА.