Темы

Сертыфікат — 20-тысячнаму абаненту xPON

Сертыфікат — 20-тысячнаму абаненту xPON

Урачыстае ўшанаванне 20 000-га абанента тэлефоннай сувязі, падключанага па тэхналогіі xPON, адбылося ў чацвер на гэтым тыдні ў сервісным цэнтры Бабруйскага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Ім стала пастаянны кліент кампаніі — бабруйчанка Наталля Цімчанка, якая з 2010 года з’яўляецца абанентам by fly. Цяпер дзякуючы тэхналогіі xPON стала даступна больш высокая хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт, а таксама магчымасць выкарыстання інтэрактыўнага тэлебачання ZALA на два і болей тэлевізары, дадатковых сэрвісаў, прагляду болей за 100 тэлевізійных каналаў як SD, так і HD, 3D фармату.

Наталля Цімчанка і Аляксандр Бабцоў
Наталля Цімчанка і Аляксандр Бабцоў

Пра тое, што “выцягнула шчаслівы білет” і яе чакае падарунак ад кампаніі, Наталля, з яе слоў, дазналася напярэдадні ўрачыстасці. Вядома ж, узрадавалася. Тым болей што ў якасці падарунка атрымала сертыфікат, які дае права на бясплатнае падключэнне і карыстанне пакетам ZALA “усё ўключана”, а таксама тарыфным планам “Рэкорд 20” ад by fly тэрмінам на 1 год з моманту падключэння, і сувеніры на памяць. Усё гэта ў прысутнасці работнікаў і карыстальнікаў Белтэлекама, а таксама журналістаў мясцовых СМІ ўручыў юбілейнаму абаненту начальнік Бабруйскага вузла электрасувязі Аляксандр Бабцоў. Ен адзначыў, што першы абанент xPON быў падключаны на бабруйшчыне ў 2011 годзе. З таго часу дадзеная тэхналогія трывала развівалася. Па ёй падключаецца новае жыллё ў горадзе і перападключаецца тое, што ўжо выкарыстоўвалася. На гэты час такім чынам падключаны практычна ўвесь мікрараён Даманскі, часткова — 6-ы, вядзецца падключэнне дома па вул. Урыцкага, дзе і прыйшлі да 20-тысячнага абанента. Дадзеную тэхналогію, па словах Аляксандра Бабцова, на бабруйшчыне плануюць развіваць. Яе прыцягальнасць у тым, што абаненту можа быць прадастаўлены ўвесь комплекс базавых (тэлефонная сувязь, доступ да сеткі Інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне) і дадатковых паслуг па адным валакне. Для падключэння да тэхналогіі xPON абаненту бясплатна ўстанаўліваецца мадэм, дзякуючы якому і падключаюцца ўсе паслугі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем