Настаўнік — высакародней няма паклікання. Ірына Міхайлаўна Жураўлёва
Ірына Міхайлаўна Жураўлёва, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Брожскай сярэдняй школы, — не толькі творчы настаўнік рускай мовы і літаратуры, але і таленавіты выхавальнік. Яна ўмее знаходзіць адораных вучняў і творча арганізоўвае работу з імі.
Школьныя выхаваўчыя праграмы садзейнічаюць развіццю лепшых асобасных якасцей навучэнцаў, замацаванню маральных норм паводзінаў. Развіццё самакіравання, краязнаўчая работа, дзейнасць маладзёжных грамадскіх арганізацый пад кіраўніцтвам Ірыны Міхайлаўны садзейнічаюць выхаванню энергічных і мэтанакіраваных асоб, сапраўдных патрыётаў Беларусі. Настаўніца вядзе працу па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды, цэнтралізаванага тэсціравання, арганізуе навукова-даследчую работу. Урокі Ірыны Міхайлаўны жывыя і цікавыя. Навучанне педагог не ўяўляе без актыўных форм і метадаў. Высокі прафесіяналізм, творчы падыход настаўніцы да працы служыць забеспячэннем трывалага і глыбокага засваення ведаў.
Галіна РАССОХА, намеснік дырэктара Брожскай СШ.