Темы

Далучыцца да спадчыны

Далучыцца да спадчыны

Напрыканцы жніўня телеканал «Беларусь 3» сумесна з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь» і ансамблем народнай музыкі «Бяседа» распачаў акцыю «Любіць Беларусь!». Яе мэта — шырокая папулярызацыя каштоўнасцяў нацыянальнай культуры, беларускай мовы, песеннай творчасці. На працягу двух месяцаў «Бяседа» з канцэртамі наведае ўсе абласныя цэнтры і найбуйнейшыя гарады Беларусі. Так, 20 верасня вядомы калектыў выступіў у Бабруйску ў Палацы мастацтваў.

DSC0220041Перад канцэртам у фае адбылася прэс-канферэнцыя для гарадскіх і раённых СМІ. На пытанні журналістаў адказала салістка ансамбля «Бяседа» Таццяна Лазоўская. А потым на сцэне адбылася віктарына, якую правяла для бабруйчан вядучая праграмы «Размаўляем па-беларуску» (тэлеканал «Беларусь 3») Алена Трацэнка. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды — «Верасок» і «Крыніца» і паспрабавалі сябе ў якасці мовазнаўцаў, атрымаўшы на памяць кнігі на беларускай мове. Пасля гэтага сваё мастацтва падараваў гледачам ансамбль «Бяседа». Бабруйчане сустракалі і прымалі гасцей вельмі цёпла. Гэты калектыў — адзін з самых папулярных і любімых у Беларусі. Адметнай рысай «Бяседы» з’яўляецца выканаўчае майстэрства, якое ўключае ў сябе віртуознасць, ансамблевую зладжанасць, высокі прафесіяналізм.

Калектыў знаёміць слухачоў з лепшымі ўзорамі і малавядомымі жамчужынамі музычнай спадчыны Беларусі, надаючы ім арыгінальнасць і непаўторны характар гучання. Канцэртныя праграмы ансамбля — гэта своеасаблівы тэатр песні з цікавым чаргаваннем харавых, інструментальных і сольных нумароў, музычнае ўспрыманне якіх дапаўняецца шматколернасцю народных касцюмаў.

Як адзначыла салістка ансамбля Таццяна Лазоўская, «Бяседа» пабывала ў многіх краінах свету, але нідзе так не сустракаюць калектыў, як у роднай Беларусі.

Людміла ЛЮБІМЦАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

Куда девать «низкосорт»? Распиливать вдоль и поперек!

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем