Темы

Адказнасць за непаўналетніх нясуць бацькі

Адказнасць за непаўналетніх нясуць бацькі

У пачатку верасня адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Якія пытанні падчас яго абмяркоўваліся, а разам з тым — як абстаіць сітуацыя з непаўналетняй злачыннасцю ў раёне, якія службы стаяць на варце прававых паводзін дзіцяці і якая роля ў апошнім сям’і? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі намесніку старшыні камісіі Н.В. Праташчык.

DSC00003222Наталля Вячаславаўна, навучальны год толькі пачаўся — і ўжо пасяджэнне камісіі. Спадзяемся, планавае?

— Так. Пасяджэнне было чарговым. На ім члены камісіі абмеркавалі шэраг пытанняў, у прыватнасці, занятасць выпускнікоў устаноў адукацыі, правядзенне работы з непаўналетнімі, якія не вучацца і не працаўладкаваны, а таксама з тымі, хто зарэгістраваны ў сектары занятасці райвыканкама ў якасці асоб, якія шукаюць работу. У сувязі з гэтым адзначу, што на час камісіі не вучыліся і не працавалі трое чалавек, але двое з іх ужо займаюцца на курсах: вадзіцельскіх і падрыхтоўчых пры медкаледжы. Яшчэ адзін выпускнік у кастрычніку прыступіць да навучання на падрыхтоўчых курсах пры БДУ для паступлення ў Ваенную акадэмію Беларусі. Пры гэтым адзначу, што на пачатак года ў сектары занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама значылася двое непаўналетніх, на працягу года было зарэгістравана яшчэ 7 чалавек. З іх двое працаўладкаваны ў лік брані, двое накіраваны на навучанне. Між тым ёсць і тыя, хто, зарэгістраваўшыся ў якасці беспрацоўнага, адмовіліся і ад прапанаваных вакансій, і ад навучання спецыяльнасці. На сёння такі непаўналетні ў нас адзін, і тут перашкода ў негатыўным успрыняцці сітуацыі бацькамі непаўналетняга, якія, нягледзячы на абмежаванні па здароўі юнака, не садзейнічаюць працаўладкаванню, а настойліва “імкнуцца зрабіць” яго навучэнцам сярэдне-спецыяльнай ці прафесійна-тэхнічнай вучэбнай установы. Работу і з непаўналетнім, і з яго сям’ёй па занятасці хлопца будзем праводзіць і далей.

Працягваючы тэму ўдзелу дарослых у выхаванні дзяцей, мяркую, будзе не лішнім нагадаць бацькам непаўналетніх, на што дакладна павінна быць накіравана іх увага падчас навучальнага года.

— З улікам таго, што на жнівеньскай камісіі было разгледжана 5 адміністрацыйных пратаколаў у адносінах бацькоў за знаходжанне непаўналетніх у начны час без суправаджэння дарослых, хочацца яшчэ раз нагадаць, што пасля 23.00 непаўналетнія могуць знаходзіцца па-за дома толькі ў суправаджэнні дарослых. Мы не аднойчы пісалі пра гэта і на старонках “раёнкі”, і ў радыёперадачах агучвалі. Аднак практыка — пастаянныя міліцэйскія рэйды — паказвае, што не ўсе дзеці, а значыць, і бацькі, гэтую інфармацыю ўспрымаюць з усёй сур’ёзнасцю. А таму даводзіцца плаціць штраф — да 2-х базавых велічынь. За дадзенае правапарушэнне, учыненае на працягу года паўторна, — ад 2 да 15 базавых велічынь. Хачу таксама нагадаць бацькам аб неабходнасці прафілактычнай работы з непаўналетнімі, накіраванай на недапушчэнне ўжывання імі алкаголю, і аб абавязковым выкарыстанні ў цёмны час сутак святловяртаючых элементаў, здольных папярэдзіць ДТЗ. Што да апошняга, то пытанні прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці бацькоў за адсутнасць у дзяцей флікераў таксама разглядаліся на камісіі неаднойчы. І калі за ўпершыню ўчыненае правапарушэнне даводзілася абыйсціся папярэджаннем, то паўторнае, на працягу года, парушэнне правілаў дарожнага руху непаўналетнім расцэньваецца як “невыкананне бацькоўскіх абавязкаў”, за што прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 20 базавых велічынь. Калі сям’я поўная, то штраф накладаецца на абоіх бацькоў, на сёння мінімальны — 3 млн. 600 рублёў! І тут паслабленняў не прадугледжана. У нас быў выпадак, калі такі штраф прыйшлося заплаціць шматдзетнай сям’і.
Асобна хачу заклікаць бацькоў не стамляцца нагадваць дзецям аб правілах карыстання веласіпедам. На працягу лета былі выпадкі, калі непаўналетнія парушалі гэтыя правілы, і на іх бацькоў накладалася адміністрацыйнае пакаранне. Але страта грошай — не самае непрыемнае, да чаго можа прывесці язда без правілаў: у адным з выпадкаў непаўналетні справакаваў ДТЗ, у якім, на шчасце, абыйшлося без ахвяр.
Увогуле, хочацца заклікаць дарослых не быць абыякавымі да таго, дзе, з кім і чым займаюцца дзеці, а наадварот, праяўляць максімум зацікаўленасці ў іх справах, весці з непаўналетнімі даверлівыя размовы, імкнуцца праводзіць з імі як мага болей часу: за працай, за агульным заняткам, у экскурсіях і падарожжах. І ва ўсім быць добрым прыкладам для дзяцей.

Наталля Вячаславаўна, як увогуле абстаіць сітуацыя з “непаўналетняй” злачыннасцю ў раёне?

— З пачатку года ўчынена 2 злачынствы, за аналагічны перыяд мінулага года было 3 (за увесь год 8). Хочацца спадзявацца, што сёлета, дзякуючы сумеснай вялікай прафілактычнай рабоце, якую ў гэтым плане праводзім, статыстыка будзе лепшай.

Гаворачы пра сумесную работу, каго маеце на ўвазе?

— Усе службы прафілактыкі: нашую камісію, інспекцыю па справах непаўналетніх РАУС, аддзел адукацыі, спорту і турызму, установы адукацыі, РК ГА “БРСМ”, пракуратуру. Актыўна прыцягваем да гэтай работы сельскія саветы, медыкаў, упраўленне па працы, занятасці і сацабароне. Агульнымі намаганнямі імкнемся зрабіць усё магчымае, каб шлях да дарослага жыцця непаўналетніх не быў азмрочаны такімі непрыемнымі з’явамі, як правапарушэнне і тым больш злачынства. І хочацца, каб бацькі ў гэтай справе былі нашымі лепшымі памочнікамі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024