Темы

Падведзены вынікі, вызначаны перспектывы

Падведзены вынікі,  вызначаны перспектывы

28 жніўня ў райвыканкаме працавала жнівеньская канферэнцыя педагогаў “Стратэгія развіцця сучаснай установы адукацыі: вопыт, праблемы, перспектывы”. Павіншаваць работнікаў школ і дзіцячых садкоў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаць плёну ў працы, зацікаўленых вучняў і, безумоўна, выдатнага настрою прыйшлі старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Осіпаў, старшыня райсавета дэпутатаў А.І. Емяльянаў, дэпутат аблсавета дэпутатаў, дырэктар філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці А.Ц. Глаз, намеснік старшыні райвыканкама С.С. Носава і іншыя адказныя работнікі выканкама.

DSC00017

Па традыцыі канферэнцыя пачалася з падвядзення вынікаў мінулага навучальнага года. Трымаючы слова перад яе ўдзельнікамі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.У. Баркоўская заакцэнтавала ўвагу як на станоўчых дасягненнях гэтага перыяду, так і на недапрацоўках. У прыватнасці было адзначана, што, нягледзячы на шэраг перамог, якія педагогі і школьнікі атрымалі, удзельнічаючы ў розных накірунках абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і спаборніцтваў, нягледзячы на тое, што сярэдні бал па раёне застаўся ранейшы — 6,5, знізілася, у параўнанні з папярэднім годам, колькасць вучняў, якія займаюцца на высокім ўзроўні паспяховасці. Пры тым што сярэдні бал цэнтраліванага тэсціравання па гісторыі Беларусі, англійскай мове выпускнікоў раёна вышэй абласнога паказчыку, па іншых прадметах — ніжэйшы. А гэта значыць — неабходна ўдасканальваць работу па падрыхтоўцы вучняў да іспытаў, матывацыі іх на вучобу. У новым навучальным годзе, як адзначыла Алена Баркоўская, неабходна максімальна рэалізаваць запыты навучэнцаў па факультатыўных занятках, пашырыць спектр дадатковых. У мэтах вырашэння кадравага пытання — у раёне, як і ў цэлым па краіне, ёсць патрэба ў педагогах дашкольнай адукацыі — больш актыўна праводзіць прафарыентацыйную работу са школьнікамі і інфармацыйную — з іх бацькамі.

DSC050074Між тым жнівеньская канферэнцыя — гэта найперш свята. Традыцыйна падчас яе адзначаюцца калектывы і работнікі, якія ў мінулым навучальным годзе дасягнулі найлепшых вынікаў. З рук А.В. Осіпава ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі кіраўнікі Варатынскай СШ (дырэктар А.К. Счасновіч) і дзіцячага сада аг. Вялікія Бортнікі (загадчыца С.М. Бурак) — пераможцаў раённага спаборніцтва сярод устаноў адукацыі, а таксама педагогі, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, высокага ўзроўню навукова-тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі. Заслужаных узнагарод удастоіліся калектывы — пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшую падрыхтаванасць да новага навучальнага года: Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” (дырэктар Н.М. Новікава) і дзіцячага сада аг. Варатынь (загадчыца А.Г. Гарэлька).

Словамі падзякі і граматамі былі адзначаны вучаніца Брожскай СШ Алена Урублеўская — за дасягнутыя вынікі ў вучэбнай, даследчай і творчай дзейнасці, і адзін з найлепшых прыёмных бацькоў Т.Р. Некраш — за дасягненне вынікаў у выхаванні дзяцей.

DSC005145Шасцёра настаўнікаў удастоіліся за плённую працу ганаровых грамат упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Высокія ўзнагароды былі ўручаны А.І. Філіпчык і В.В. Мануленка з Туголіцкай СШ, В.Т. Амега, А.І. Сляпко і А.У. Лебедзевай з Цялушскага ВПК, а таксама С.М. Кузьміной з Туркоўскай СШ.

У межах акцыі “Збярэм ранец разам”, праведзенай Бабруйскім раённым аддзяленнем ГА “Беларускі фонд міру”, С.С. Носава ўручыла падарункі да 1-га верасня (школьную форму) пяцікласніку Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Гацко Аляксандру ў якасці заахвочання за актыўны ўдзел у міжнародным конкурсе “Гранд Фестываль”, які прайшоў у Італіі і на якім вучань быў удастоены Дыплома 1 ступені, і сямікласніку Варатынскай СШ Цэдзіку Уладзіславу са шматдзетнай сям’і, у якой выхоўваецца трое школьнікаў.

DSC500134Адметнасцю жнівеньскай канферэнцыі з’яўляецца і тое, што падчас яе вітаюць маладых спецыялістаў. Сёлетняя ў гэтым плане не стала выключэннем. Звярнуўшыся да маладых людзей ад імя раённага настаўніцтва, вопытны педагог, дырэктар Туголіцкай СШ І.А. Асіповіч дала ім своеасаблівую “падказку”, як трэба сябе паводзіць, як будаваць адносіны з вучнямі, каб стаць для іх не толькі настаўнікам, але і сябрам. Поспехаў на шляху да майстэрства ў прафесіі пажадалі маладым педагогам галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В.М. Худакова і першы сакратар РК ГА “БРСМ” В.У. Падаляк. Кожнаму з маладых людзей быў уручаны сувенір на памяць.

І гэта яшчэ не ўсе падарункі і цёплыя словы, якія адрасаваліся калектывам падчас канферэнцыі. А.Ц. Глаз, звяртаючыся да педагогаў з заклікам больш увагі надаваць менавіта выхаванню падрастаючага пакалення, прывіццю моладзі любові да роднага краю, перадаў у падарунак Цялушскаму ВПК (вучні дадзенай установы зарэкамендавалі сябе найлепшымі ў спорце) мячы і спартыўную форму. Здароўя, творчага падыходу да працы, поспехаў у новым навучальным годзе пажадала педагогам раёна старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Т.У. Бокач. І, вядома ж, шмат слоў любові і прызнання — паэтычных і песенных — пачулі настаўнікі і выхавальнікі ад дзяцей, тых, дзеля каго і абралі яны свае гуманныя прафесіі, каго ўжо 1 верасня ўпэўнена павялі ў краіну ведаў, каб перадаць набыты скарб навук, творчае майстэрства і падараваць часціначку сваёй душы.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем