Темы

На ўборцы — павышаная ўвага да бяспекі працы

У мэтах папярэджання выпадкаў вытворчага траўматызму і забеспячэння бяспечных умоў працы падчас правядзення масавай уборкі ўраджаю, безумоўнага выканання норм і правілаў па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі ў сельгасарганізацыях раёна з 20 ліпеня па 20 жніўня праводзіцца Месячнік бяспечнай працы.

У сувязі з гэтым кіраўнікам гаспадарак рэкамендавана на тэрыторыі арганізацый, на ўчастках і іншых аб’ектах устанавіць плакаты, стэнды, іншы наглядны матэрыял аб неабходнасці выканання работнікамі норм і правілаў аховы працы; даводзіць да працаўнікоў інфармацыю пра няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія маюць месца ў краіне, абмяркоўваць прычыны, якія прывялі да іх; абмяркоўваць пытанні аховы працы на нарадах у арганізацыях, аналізаваць работу, якая праводзіцца па выяўленні і ліквідацыі траўманебяспечных сітуацый, вытворчай рызыкі, прыняць меры па іх выкараненні. Рэкамендавана таксама забяспечыць кантроль за належным станам і ўтрыманнем працоўных месцаў, за выкананнем работнікамі патрабаванняў бяспекі, выкарыстаннем спецаддзення і абутку, сродкаў індывідуальнай аховы. Прыняць меры па ўмацаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, выключыць выпадкі з’яўлення на працы нецвярозых асоб. Забяспечыць падтрыманне супрацьпажарнага рэжыму ў гаспадарках. Выключыць выпадкі допуску да эксплуатацыі трактараў, зернеўборачных камбайнаў, сельгасмашын і агрэгатаў, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі і якія не прайшлі тэхнічны агляд і г.д.

Выкананне дадзеных рэкамендацый падчас месячніка адсочваецца. Па словах вядучага дзяржаўнага інжынера-інспектара дзяржтэхнагляду Бабруйскай раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду А.М. Лазаковіча, з гэтай мэтай спецыялісты, згодна плану, наведваюцца ў сельгасарганізацыі. Апошнія праверкі паказалі, што ў цэлым рэкамендацыі выконваюцца, а там, дзе, выяўлены тыя ці іншыя недахопы, указаны дакладны тэрмін на пазбаўленне ад іх.

Да слова сказаць, увага да бяспекі працы на сельгасвытворчасці не паслабляецца ў раёне і на працягу ўсяго года. І гэта зразумела: на кон ставіцца галоўнае — здароўе і жыццё людзей.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Фокус внимания

Помнить, чтобы жить

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

О безопасной жизнедеятельности в зимний период говорили спасатели с жителями Телуши

25 февраля 2026
Читать новость
Общество

Профсоюз районного центра соцобслуживания населения подвел итоги работы

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Беларуси усовершенствуют блокировку мошеннических звонков — как она будет работать

25 февраля 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги и наградили. Состоялось II заседание профсоюза работников образования и науки

25 февраля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Красота женщины — в сиянии ее глаз

25 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем