Темы

У школах раёна празвінеў апошні званок

У школах раёна  празвінеў апошні званок

30 мая для 1397 школьнікаў раёна празвінеў апошні ў гэтым навучальным годзе званок. Урачыстыя лінейкі з гэтай нагоды, з удзелам прадстаўнікоў раённага выканаўчага камітэта, служб раёна, настаўнікаў і бацькоў школьнікаў, прайшлі ва ўсіх установах адукацыі.

Падчас урачыстага мерапрыемства ў Брожскай СШ
Падчас урачыстага мерапрыемства ў Брожскай СШ

Разам са словамі пажаданняў на “дарослую” дарогу выпускнікам (сярод якіх 85 адзінаццацікласнікаў і 152 вучні дзевятых класаў) поспехаў у здачы школьных экзаменаў, іспытаў цэнтралізаванага тэсціравання і дасягнення пастаўленых мэт у абранні будучай прафесіі — госці пажадалі добрага і цікавага адпачынку тым, для каго ў верасні школы ізноў гасцінна расчыняць свае дзверы. Разам з тым педагогі заклікалі непаўналетніх і іх родных з усёй адказнасцю падыйсці да арганізацыі вольнага часу ў летнія месяцы, бяспечнага адпачынку.

Бацькам першакласнікаў у вырашэнні гэтага пытання сёлета пасадзейнічала Беларуская федэрацыя футбола. У рамках ініцыіраванай федэрацыяй акцыі “Падары дзіцяці футбольны мяч” 145-ці вучням першых класаў раённых школ падчас развітальнай лінейкі ўручаны гэты спартыўны інвентар.

Алена КАРПЕНКА.

Выпускнікі  Міхалёўскага ВПК
Выпускнікі Міхалёўскага ВПК
Удзельнікі лінейкі ў Каменскай СШ
Удзельнікі лінейкі ў Каменскай СШ
Выпускнікі Гарбацэвіцкай СШ з дырэктарам школы  і педагогамі
Выпускнікі Гарбацэвіцкай СШ з дырэктарам школы і педагогамі
У Осаўскім ВПК
У Осаўскім ВПК

Последние новости

Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем