Темы

Прыватызацыя. Быць гаспадаром альбо наймальнікам — выбар кожнага

Прыватызацыя. Быць гаспадаром альбо наймальнікам — выбар кожнага

У раёне працягваецца прыватызацыя грамадзянамі жылля дзяржаўнага жыллёвага фонду. Прыватызаваць кватэру альбо дом, у адпаведнасці з заканадаўствам, можна да 1 ліпеня 2016 года.
Што неабходна для ажыццяўлення дадзенай працэдуры і якія жыллёвыя змены чакаюць тых, хто ў вызначаны тэрмін не прыватызуе жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду (заўважым, прыватызацыя не з’яўляецца абавязковай), — гэтыя і некаторыя іншыя пытанні мы задалі начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама І.Г. Пракопчык.

Ірына Генадзьеўна, хацелася б пачаць з таго — на аснове якіх нарматыўных дакументаў ажыццяўляецца прыватызацыя і як разлічваецца кошт жылога памяшкання?

DSC_00036— Эканамічныя, прававыя, сацыяльныя ўмовы і парадак прыватызацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду вызначаны главой № 23 Жыллёвага кодэксу Рэспублікі Беларусь і Палажэннем “Аб вызначэнні кошту аб’ектаў прыватызацыі”, устаноўленага пастановай Савета міністраў ад 28 мая 2013 года № 421. На аснове палажэння разлік ацэначнага кошту ажыццяўляецца ў цэнах, якія дзейнічаюць на дату падачы заявы аб прыватызацыі, і залежыць у першую чаргу ад кошту жылога дома, ступені яго зносу, агульнай плошчы дома, кватэры, каэфіцыентаў спажывецкіх якасцей жылога памяшкання, каэфіцыенту якасці жылога асяроддзя, а таксама індэксу змен кошту будаўніча-мантажных работ, устаноўленага на месяц, які папярэднічаў даце падачы заявы аб прыватызацыі. Разгляд разліку ацэначнага кошту робіць камісія, зацверджаная рашэннем райвыканкама. Разлік ацэначнага кошту ажыццяўляецца на падставе дадзеных, якія ўказаны ў даведцы-характарыстыцы жылога памяшкання. Такая даведка выдаецца Бабруйскім філіялам РУП “Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”. У выпадку, калі па дадзеных бухгалтарскага ўліку даведка аб пачатковым кошце жылога памяшкання адсутнічае, райвыканкамам прымаецца камісійнае рашэнне аб заказе першапачатковага кошту, у цэнах 1991 года, у Бабруйскім філіяле Магілёўскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Таксама для разліку кошту прыватызацыі бярэцца даведка балансатрымальніка аб балансавым кошце капітальнага збудавання, у якой адлюстроўваецца знос пабудовы, якая належыць прыватызацыі. Як ужо гаварылася вышэй, кошт жылога памяшкання залежыць ад індэксу кошту будаўніча-мантажных работ. Дадзены індэкс прымяняецца на месяц, які папярэднічаў даце падачы заявы. Тут хочацца завастрыць увагу на наступным: калі з 1991 па прыкладна 2005 год гэты індэкс амаль не мяняўся, то ў 2013 і наступныя гады прыкметна падрос: з 6942 у 2013 годзе да 12740 ў верасні 2014 года. Гэта гаворыць пра тое, што кошт жылля за гэты перыяд часу павялічыўся амаль удвая. Таму чым раней жыхары раёна пададуць заяву на прыватызацыю, тым ніжэйшым будзе кошт жылля.

Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна пра тое, што неабходна для ажыццяўлення прыватызацыі і якія яе ўмовы?

— Для падачы заявы на прыватызацыю ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі неабходна згода ўсіх паўналетніх членаў сям’і, на непаўналетніх прадастаўляецца пасведчанне аб нараджэнні. Пры гэтым хочацца завастрыць увагу на тым, што прыватызацыя жылля — гэта ільгота дзяржавы. Яна ажыццяўляецца ў растэрміноўку на 40 год з першапачатковым узносам не меней 10 працэнтаў ад ацэначнага кошту, які трэба заплаціць на працягу года пасля прыняцця рашэння райвыканкама аб прыватызацыі. Астатняя сума дзеліцца на 480 месяцаў. Яна будзе ўносіцца штомесяца роўнымі часткамі без індэксацыі. Да таго ж, жыхары нашага раёна, якія маюць чэкі “Жыллё”, могуць унесці вызначаную жыллёвую квоту ў прыватызацыю жылых памяшканняў. Таксама некаторыя грамадзяне маюць права на прыватызацыю жылых памяшканняў на ільготных умовах з улікам жыллёвай квоты сумы квот.

Хто дакладна можа разлічваць на ільготную прыватызацыю?

— Гэта такія катэгорыі грамадзян як Героі Беларусі, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых краін, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, інваліды з дзяцінства, грамадзяне, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, а таксама грамадзяне, якія займаюць жылыя памяшканні ў блакіраваных і аднакватэрных жылых дамах пры ўмове, што апошнія маюць знос на 60 працэнтаў і болей.

У чым заключаецца ільготная прыватызацыя, іншымі словамі, — якая ў ёй выгада для чалавека?

— Грамадзяне дадзеных катэгорый (акрамя тых, хто займае жылыя памяшканні ў блакіраваных і адна­кватэрных жылых дамах, пры ўмове, што апошнія маюць знос на 60 і болей працэнтаў) маюць права на перадачу ім ва ўласнасць на бязвыплатнай аснове ў межах 20-ці квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў на кожнага непрацаздольнага непрацуючага члена сям’і.

Растэрміноўка аплаты прыватызацыі даецца, як Вы сказалі, на 40 год. Адрэзак часу немалы. Ці ёсць абмежаванні па ўзросце таго, хто хоча прыватызаваць жыллё?

— Грамадзянін мае права прыватызаваць жылое памяшканне ў любым узросце. У выпадку яго смерці законныя прадстаўнікі будуць мець права на ўступленне ў спадчыну і будуць працягваць аплачваць кошт прыватызаванага жылога памяшкання. Падчас прыватызацыі ў Бабруйскім філіяле Магілёўскага агенцтва па дзяржаўнай прыватызацыі і зямельным кадастры ажыццяўляецца пераход права ўласнасці на новага заявіцеля, і новы ўласнік таксама не мае права адчужаць жылое памяшканне да поўнай выплаты яго кошту.

І апошняе — якой будзе “грашовая” палітыка ў адносінах грамадзян, якія не прыватызуюць жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду да вызначанага часу?

— Паўтаруся, прыватызацыя не з’яўляецца абавязковай для грамадзян. Жылыя памяшканні, якія не будуць прыватызаваныя да ўстаноўленага тэрміну — 1 ліпеня 2016 года, набудуць статус камерцыйнага жылля, і наймальнікі, акрамя камунальных паслуг, штомесяца будуць уносіць плату за карыстанне імі. На дадзены час гэтая плата, па добраўпарадкаваным жыллёвым фондзе, складае 3 тысячы 600 рублёў за адзін квадратны метр у месяц. У выпадку, калі наймальнікі жылых памяшканняў не ўносяць плату за карыстанне жыллём на працягу двух месяцаў, яны будуць выселены з яго з усімі членамі сям’і без прадастаўлення іншага жылля. Як бачыце, ёсць над чым падумаць.

Дзякуй, Ірына Генадзьеўна, за размову, якая, спадзяюся, дапаможа нашым чытачам прыняць правільнае рашэнне ў адносінах таго — прыватызаваць ці не прыватызаваць жыллё, зрабіць ці не зрабіць яго сваёй уласнасцю.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024