Темы

Лепшы ў сваёй прафесіі

Лепшы ў сваёй прафесіі

7 чэрвеня — Дзень меліяратара

Без перабольшвання можна сказаць, што ААТ “ПМК-84 Водбуд” для А.М. Капітонава (на фота), галоўнага механіка арганізацыі, стала другім домам: сюды ён прыйшоў зусім яшчэ маладым цяпер ужо ў далёкім 1979 годзе. Зрэшты, “ісці” давялося няшмат, бо сам ён — жыхар мясцовы: нарадзіўся і жыў у Туголіцы. Праўда, спачатку працаваў у горадзе, а пасля ажаніўся і знайшоў сабе прымяненне на малой радзіме. Як кажуць, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

kapitonovРазгледзеўшы ў Анатоліі Міхайлавічы чалавека адказнага і прынцыповага, яго спачатку прызначылі начальнікам гаража, і вось ужо амаль 15 год як ён працуе ў пасадзе галоўнага механіка. У падначаленні Капітонава каля 30 меліяратараў: механізатараў, вадзіцеляў, слесароў — усіх тых, хто мае дачыненне да тэхнікі. У гэтыя дні, па словах галоўнага механіка, меліяратары задзейнічаны на рэканструкцыі ракі Валчанкі.Там працуе ўся тэхніка: вядуцца ворыўныя работы, дыскаванне, папраўляюцца каналы, збудаванні, выконваюцца іншыя неабходныя ў гэтым выпадку работы.

— Праца меліяратара не з лёгкіх, — заўважае мой суразмоўца, — але людзі прызвычайваюцца і, як у кожнай прафесіі, знаходзяць свае станоўчыя бакі. Больш таго, хацелася б, каб работы ў нас было болей, асабліва ў зімовы перыяд. Для нарошчвання аб’ёмаў выконваем не толькі тую, што маецца ў раёне, але шукаем у іншых рэгіёнах Магілёўшчыны, куды выязджаем са сваёй тэхнікай.

З цеплынёй гаворыць Анатоль Міхайлавіч пра свой калектыў, дзе побач з вопытнымі работнікамі працуюць маладыя. А як асабіста ён адносіцца да даручаных абавязкаў, шмат гаварыць, лічу, залішне. Дастаткова і таго, што па выніках работы працоўных калектываў раёна за мінулы год Анатоль Міхайлавіч Капітонаў удастоены звання “Лепшы інжынерна-тэхнічны работнік меліяратыўнай сістэмы”.

А дома ён — цудоўны муж, выдатны бацька і клапатлівы дзядуля для траіх унукаў. Зрэшты, сын Анатоля Міхайлавіча таксама пайшоў па бацькавай дарозе — працуе ў той жа арганізацыі механікам.

Алена КАРПЕНКА. Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем