Темы

Дзякуй табе, школа, і — бывай!

Дзякуй  табе,  школа,  і  —  бывай!

12 чэрвеня ў школах раёна прайшлі выпускныя вечары, падчас якіх юнакам і дзяўчатам ва ўрачыстых абставінах уручылі атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Павіншаваць выпускнікоў з гэтай падзеяй, пажадаць ім поспехаў у здачы іспытаў цэнтралізаванага тэсціравання, у выбары будучай прафесіі і ўвогуле — на “дарослым” шляху сабраліся педагогі, родныя, сябры. Удзел ва ўрачыстасцях прынялі таксама прадстаўнікі Бабруйскага райвыканкама, устаноў раёна.

Валерыя Чэркас
Валерыя Чэркас
Мікіта Камай
Мікіта Камай

Як звычайна бывае падчас выпускных вечароў, радасць і хваляванне ад прыцягальнага нязведанага спалучаліся ў цяпер ужо колішніх школьнікаў з сумам па прадказальным мінулым, чулых і строгіх настаўніках, родных мясцінах, якія ў хуткім часе многім з іх давядзецца пакінуць. Выпускнікі прыгадвалі адметныя моманты са школьнага жыцця, дзяліліся планамі на будучыню, жадалі адзін аднаму поспехаў.

Ксенія Ступакова
Ксенія Ступакова

У Міхалёўскім ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, дзе мы ў гэты дзень пабывалі, разам з атэстатамі аб сярэдняй адукацыі 2-м выпускнікам — Валерыі Чэркас і Мікіце Камаю, уручылі залатыя медалі (гэтай высокай узнагароды ў раёне ўдастоена таксама выпускніца Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Ксенія Ступакова). Пра тое, што маладыя людзі заслужылі пачэснае званне “медаліст”, самі за сябе гаварылі перамогі, пра якія згадаў, віншуючы выпускнікоў з атрыманнем атэстатаў, дырэктар установы В.Р. Кузьміч.

… Гэтым часам у выпускнікоў надзвычай адказная пара — удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні і выбар будучай прафесіі. Незалежна ад таго, якой будзе іх далейшая дарога: ва ўніверсітэт, каледж ці на вытворчасць, — хочацца пажадаць, каб яна ў юнакоў і дзяўчат была паспяховай і шчаслівай!

Алена КАРПЕНКА. Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Антон Каранкевич провел прием граждан и встречу с населением в Бортниковском сельсовете

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем