З клопатам пра ветэранаў

Разумеючы, якія жудасці і складанасці давялося перажыць воінам Вялікай Айчыннай вайны, праз якія прайсці, маральныя і матэрыяльныя, выпрабаванні, кожнаму з нас хочацца нізка схіліць перад імі галаву і падзякаваць за мужнасць і перамогу.

Спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Худакова ўручае падарункавы харчовы набор ад райвыканкама М. Грыцуку
Спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Худакова ўручае падарункавы харчовы набор ад райвыканкама М. Грыцуку

Увага да ветэранаў Вялікай Айчыннай праяўляецца ў нашым раёне і на працягу ўсяго года, і ў гэтыя дні асабліва. У перадсвяточныя дні кожнаму з іх, а таксама сем’ям загінуўшых уручаны харчовыя наборы ад раённага выканаўчага камітэта. Віншавальныя паштоўкі і “франтавыя наборы” з прадуктаў харчу перададзены ветэранам у падарунак да 70-годдзя Перамогі таксама і ад гандлёвай сеткі “Еўраопт” ТАА «Еўрагандаль». Бел­тэлекам павіншаваў колішніх абаронцаў Айчыны лічбавымі УКХ-радыёпрыёмнікамі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.