Вырошчвайце свіней па правілах

У мэтах развіцця ўласных падсобных гаспадарак грамадзян і недапушчэння заносу ў іх афрыканскай чумы свіней (АЧС) распрацаваны ўдакладненыя рэкамендацыі аб парадку камплектавання і вырошчвання свіней.

ачсУ прыватнасці, у населеных пунктах, якія раней уваходзілі ў зоны забароны на ўтрыманне свіней, а пасля з іх былі выведзены, рэкамендавана ўтрыманне свіней на падворках грамадзян толькі для ўласных патрэб — не болей 3-х галоў для адкорму. Не дапускаецца ўтрыманне свінаматак і кныроў. Камплектаванне ўласных падсобных гаспадарак грама­дзян рэкамендавана праводзіць жывёламі са свінаводчых комплексаў. Заяўкі на патрэбу ў маладняку падаваць у мясцовыя сельвыканкамы.

Пры гэтым грамадзянам, якія жадаюць вырошчваць свіней на ўласным падворку, неабходна прытрымлівацца наступных правілаў:

— ачысціць памяшканні, дзе яны бу­дуць ўтрымлівацца;

— строга вытрымліваць узровень біялагічнай абароны: утрымліваць свіней у зачыненых памяшканнях, не дапускаць іх вольнага выгулу, кантакту з іншымі жывёламі; рэгулярна праводзіць ачыстку і дэзінфекцыю жывёлаводчых памяшканняў; вылучыць спецыяльныя абутак і адзенне, якія будуць выкарыстоўвацца толькі для догляду свіней, выкарыстоўваць асобны інвентар для догляду; пасля наведвання лесу праводзіць дэзінфекцыю адзення і абутку, а таксама па магчымасці абмежаваць наведванне памяшканняў, дзе ўтрымліваюцца свінні; не дапускаць наведвання жывёлаводчых падворкаў і памяшканняў староннімі асобамі, не набываць жывых свіней без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, не завозіць (вывозіць) свіней без дазволу адказных асоб дзяржаўнай ветэрынарнай службы; рэгістраваць свінапагалоўе ў сельскіх выканаўчых камітэтах; усе прызначаныя для свіней віды корму (бульбу, буракі, зернесумясь і інш.) падвяргаць тэрмічнай апрацоўцы (кіпячэнню), выкарыстоўваць толькі корм, набыты праз сістэму Белкаапсаюза і іншых дзяржаўных сетак; пастаянна весці барацьбу з грызунамі; абавязкова прадастаўляць пагалоўе свіней для ветэрынарнага агляду, інфармаваць сельсаветы і дзяржаўную службу раёна пра ўсе выпадкі захворвання і гібелі свіней; не праводзіць падворны забой свіней без ветэрынарнага перадзабойнага агляду жывёл і ветэрынарна-санітарнай экспертызы мяса і прадуктаў забою спецыялістамі ветслужбы; не набываць мясапрадукты ў несанкцыянаваных месцах гандлю; утылізацыю біялагічных адходаў праводзіць у месцах, вызначаных мясцовым выканкамам.

Грамадзянам, якія жадаюць утрымліваць свіней, неабходна ўлічыць, што падчас узнікнення АЧС, акрамя парушэння ветэрынарных правілаў утрымання, забою, перамяшчэння жывёл, будуць улічвацца ўсе абставіны, якія садзейнічалі ўзнікненню і распаўсюджванню захворвання, што паўплывае не толькі на адміністрацыйную, але і крымінальную адказнасць, прадугледжаную законам, а таксама на выплату кампенсацыі за жывёлу і прадукцыю жывёлагадоўлі.

Дадзеныя рэкамендацыі не распаўсюджваюцца на забарону ўтрымання свіней у населеных пунктах, якія ўвахо­дзяць у зоны (на тэрыторыі раёна — у радыусе не меней 0,5 км ад свінаводчых ферм).

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.