Темы

Выпрабаванне «на даросласць»

Выпрабаванне  «на  даросласць»

IMG_0035Шматлюдна было ў гэтую сераду ля Бабруйскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыяту: юнакі першага ў гэтую весну прызыву накіроўваліся да месца службы. Як і штораз у такой сітуацыі, матулі і бабулі ахіналі хусцінкамі вочы. Бацькі-мужчыны, якія ў свой час прайшлі праз выпрабаванне “на даросласць” і ведаюць, што служба ў арміі — толькі на карысць маладому чалавеку, з гордасцю паглядвалі на сыноў і давалі ім апошнія парады на дарогу. Тым болей, што яна ў хлопцаў не такая ўжо і далёкая.

Па словах ваеннага камісара, падпалкоўніка А.П. Беразоўскага, у гэтую весну на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве з Бабруйшчыны будзе прызвана болей за 200 маладых людзей. Тыя з іх, хто пачаў службу ў гэтую сераду — а гэта больш за 50 чалавек, будуць несці яе ў часцях Бабруйскага гарнізона: 147-й зенітна-ракетнай брыгадзе і 83-м асобным інжынерна-аэрадромным палку. Абедзве вайсковыя часці належаць да роду войск “Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны”. Юнакі, па словах ваенкама, будуць вадзіцелямі. Некаторыя з іх, дзеля атрымання вайскова-уліковай спецыяльнасці, паедуць у вучэбныя падраз­дзяленні, дзе набудуць навыкі кіравання ваеннай тэхнікай, асвояць спецыяльнасці сувязі і іншыя, неабходныя для прахо­джання службы. Такім чынам, акрамя грамадзянскай спецыяльнасці, набудуць ваенную. Між тым многія маладыя людзі, як адзначыў А.П. Беразоўскі, будуць размяркоўвацца па прафесіях з улікам грамадзянскай спецыяльнасці. Калі юнак, скажам, быў вадзіцелем да войска, то ёсць верагоднасць, што ён і надалей будзе вадзіць аўтамабіль, толькі — пасля адпаведнай падрыхтоўкі.

IMG_00064Той факт, што службу прыдзецца несці ў родным горадзе альбо блізка ад населенага пункта, дзе жывуць, прызыўнікі і іх бацькі ўспрымаюць, вядома ж, станоўча: можна будзе часцей сустракацца. Праўда, сярод бацькоў (у асноўным мужчынскага полу) знайшліся і прыхільнікі службы “на адлегласці”, якая, як яны лічаць, дадала б маладым людзям самастойнасці і загартаванасці. Насамрэч, як мне здаецца, выпрацоўка гэтых якасцей залежыць не ад адлегласці, а ад выхавання і светапогляду чалавека, ад таго, кім ён сам сябе хоча бачыць у далейшым, да чаго імкнецца.

Парадавала, што амаль усе прызыўнікі, з кім давялося паразмаўляць падчас адпраўкі, ідуць у войска не дзеля “трэба”, а асэнсавана, з усведамленнем абавязку кожнага мужчыны навучыцца абыходзіцца з ваеннай тэхнікай, каб грамадзяне краіны, іх родныя і каханыя былі ўпэўнены: рубяжы Радзімы — пад надзейнай аховай.

IMG_0014Да іх ліку адносіцца і Аляксей Лойка з аг. Гарбацэвічы. Малады чалавек упэўнены: служба ў войску — толькі на карысць.
— Буду несці службу ў 147-й зенітна-ракетнай брыгадзе. Ніхто з маіх знаёмых там не служыў, але я бачыў і ведаю, што яна размяшчаецца ў надзвычай прыгожым, легендарным месцы — Бабруйскай крэпасці. Настрой пазітыўны — служыць гатовы! Чаго чакаю ад службы? Найперш новых ведаў і навыкаў, а яшчэ, як гавораць старэйшыя, “адчуць галаву на плячах” (усміхаецца). Армейскае жыццё загартоўвае, а гэта, лічу, для кожнага хлопца добрая якасць.

… Але вось і час развітання. Грузавік з навабранцамі нетаропка пакідае тэрыторыю ваенкамата, каб даставіць маладых людзей да месца службы. Нясіце яе годна, хлопцы! Родныя і каханыя будуць чакаць вас памужнелымі. І няхай над вамі, над усёй нашай краінай і над усім зямным шарам будзе мірнае неба!

Алена КАРПЕНКА. 

Фота Генадзя БАГДОНАСА.

IMG_0056

Последние новости

Человек и природа

Порывистый ветер и до +19°С ожидается сегодня в Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024