У разгары сяўба кукурузы
Веснавыя палявыя работы ў раёне працягваюцца. І калі пасадка бульбы на гэты час практычна завершана — на раніцу ўчарашняга дня нязначныя плошчы заставаліся незасаджанымі ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” і ААТ “Аграмашсервіс”, то сяўба кукурузы — у самым разгары.
У цэлым па раёне яе пасеяна трохі болей за палову ад плану. Сяўбой каралевы палёў займаюцца ва ўсіх сельгасарганізацыях, акрамя СВК “Гігант” і філіяла “Харчавік-Агра”, дзе з планам яе ўжо справіліся. Завяршаюць сеяць у СВК “Стасеўка” і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”.
Не застаецца без увагі паша. Каб забяспечыць жывёлу травяным кормам, у гаспадарках вядзецца падсейванне траў.
І, вядома ж, шмат увагі надаецца догляду раслін, як азімых, так і ярыны: праводзяцца хімпраполкі, пасевы рапсу і сады апрацоўваюцца супраць шкоднікаў, на зерневыя культуры, з мэтай абараніць іх ад хвароб, уносяцца фунгіцыды.
Алена КАРПЕНКА.