У разгары сяўба кукурузы

Веснавыя палявыя работы ў раёне працягваюцца. І калі пасадка бульбы на гэты час практычна завершана — на раніцу ўчарашняга дня нязначныя плошчы заставаліся незасаджанымі ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” і ААТ “Аграмашсервіс”, то сяўба кукурузы — у самым разгары.

У цэлым па раёне яе пасеяна трохі болей за палову ад плану. Сяўбой каралевы палёў займаюцца  ва ўсіх сельгасарганізацыях, акрамя СВК “Гігант” і філіяла “Харчавік-Агра”, дзе з планам яе ўжо справіліся. Завяршаюць сеяць у СВК “Стасеўка” і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”.

Не застаецца без увагі паша. Каб забяспечыць жывёлу травяным кормам, у гаспадарках вядзецца падсейванне траў.

І, вядома ж, шмат увагі надаецца догляду раслін, як азімых, так і ярыны: праводзяцца хімпраполкі, пасевы рапсу і сады апрацоўваюцца супраць шкоднікаў, на зерневыя культуры, з мэтай абараніць іх ад хвароб, уносяцца фунгіцыды.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.