Працоўны семестр
Плануецца, што з мая па верасень сёлетняга года ў працоўным семестры будзе задзейнічана каля 200 чалавек з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі раёна.
На сённяшні дзень адзін атрад экалагічнага напрамку ўжо скончыў сваю дзейнасць у Бабруйскім лясгасе: маладыя людзі былі задзейнічаны на ўборцы тэрыторыі, відавой праполцы лясных культур у Брожскім гадавальніку і іншых работах. Яго дзейнасць працягвае зараз другі атрад, які на мінулым тыдні прыступіў да работы. Таксама працуе яшчэ адзін атрад — будаўнічы, яго байцы выконваюць адпаведныя абавязкі ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”.
Варта адзначыць, што працоўны семестр сёлетняга года прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і ўсе атрады носяць імёны героеў Савецкага Саюза, якія нарадзіліся на Бабруйшчыне ці пахаваны на тэрыторыі раёна.
Алена КАРПЕНКА.