Темы

Ён быў і застаецца ў страі

Ён быў і застаецца ў страі

Бурак Владимир Васильевич
Штораз, прыязджаючы ў Дзень Перамогі да Кургана Славы ў Сычкава, куды збіраюцца жыхары Бабруйшчыны, каб выказаць словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і аддаць даніну памяці тым, хто, вызваляючы родную зямлю, застаўся ў ёй ляжаць навечна, з асаблівай напружанасцю і нават трывогаю чакаю прыезду дэлегацыі Бортнікаўскага сельсавета, а ў яе складзе Уладзіміра Васільевіча Бурака з Малых Бортнікаў, да якога маю вялікую павагу і асаблівую сімпатыю.

Чаму так, спытаецеся. Адназначна і не адкажаш. Можа, таму, што Уладзімір Васільевіч, нягледзячы на гады, не дае сабе паслаблення: штогод у дзень Перамогі, увішны і па-вайсковаму падцянуты, разам з моладдзю, разам з усёй святочнай калонай абавязкова крочыць паўз усяе цэнтральнай вуліцы населенага пункта, пацвярджаючы тым самым — ветэраны не здаюцца, ветэраны былі і застаюцца ў страі. А, можа, яшчэ і таму, што падчас першай маёй сустрэчы з ветэранам, амаль што выпадковай — было гэта год восем таму — Уладзімір Васільевіч з упэўненасцю заўважыў: “А я ведаю, хто Вы”. І не дачакаўшыся майго пытання, якое гатовае было вось-вось сарвацца з вуснаў, рашуча дадаў: “Вы Алена Карпенка. Я заўсёды слухаю радыё, “Бярэзінскую хвалю”, і Вас па голасу адразу пазнаў!”. Вядома ж, мне было прыемна. Ветэран тады яшчэ зацікавіўся гісторыяй майго прозвішча і тым, ці не маглі мець дачынення мае родныя да лепшага сябра ягонага бацькі, які таксама быў Карпенкам і пра якога бацька шмат расказваў дзецям. Пацвердзіць апошняе я, на жаль, не магла: прозвішча перайшло ад мужа, пра што і сказала Уладзіміру Васільевічу. Але гэтая акалічнасць не стала перашкодай для нашай працяглай і, як мне падалося, даверлівай з ветэранам размовы — успамінаў пра тое, аб чым “лепей было б забыць”.

…Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Валодзю Бураку было ўсяго шаснаццаць. Мала, каб пайсці на фронт, на перадавую, і дастаткова, каб раздражняць сваёй прысутнасцю акупантаў, якія ўспрымалі статнага юнака як патэнцыяльнага ворага. Па гэтай прычыне малады чалавек хоць і выношваў планы ўласнай помсты захопнікам, на вочы немцам стараўся не трапляць.

Час, каб паквітацца з ненавісным ворагам, прыйшоў у 44-м, пасля таго як савецкая армія вызваліла ад захопнікаў Бабруйшчыну і яго родныя Малыя Бортнікі. На той час Валодзю споўнілася 18 год, і ён разам з іншымі равеснікамі-аднавяскоўцамі ўліўся ў яе рады.

— Кірунак трымалі выключна на захад, — прыгадвае стары салдат. — Да гэтага часу ў памяці засталіся назвы ўсіх гарадоў, праз якія давялося прайсці, а таксама назвы некаторых сельскіх мястэчак. Ваяваць давялося ў складзе мінамётнага палка, РГК (рэзерв галоўнакамандуючага 48-й арміі). Спачатку наш полк у складзе 1-га Беларускага фронту пайшоў на Брэст, потым з 2-ім Беларускім пайшлі на Гродна, а яшчэ пазней нас перадалі 3-му Беларускаму фронту — пайшлі на Усходнюю Прусію, на Кенігсберг. Так што давялося паваяваць на трох франтах. Ішлі, вядома ж, з баямі — знішчалі Кенігсбергскую групіроўку праціўніка. Асабліва жорсткія баі вяліся падчас пераправы праз Одар. Пад снарадамі і бомбамі фарсіраваць давялося амаль 13 км. Колькі людзей у той мясарубцы палягло, колькі баявых таварышаў!..

Не абмінула варожая куля і Уладзіміра Васільевіча: за час баявых дзеянняў ён быў двойчы паранены. Пра тое, што давялося нялёгка, але жаданне прагнаць ворага з захопленай ім зямлі прымусілі салдата забыцца на страх і крочыць толькі наперад, сведчаць узнагароды: ордэн «Айчыннай вайны 1-й ступені», медалі “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За перамогу над Германіяй”.

У родныя мясціны пасля вайны франтавік вярнуўся толькі ў красавіку 1948 года, на працягу трох год пасля перамогі служыў у войску. Адразу пасля вяртання на малую радзіму — іншага месца для жыцця салдат нават уявіць не мог — актыўна ўключыўся ў работы па аднаўленню народнай гаспадаркі: на працягу не аднаго дзясятка год шафёрыў у мясцовым калгасе.

Днямі колішняму салдату споўніцца дзевяноста. Здароўе ад ваенных ран і пражытых год, вядома ж, дае пра сябе знаць. Але хочацца спадзявацца, што сёлетні Дзень Перамогі, ды пры тым юбілейны, Уладзімір Васільевіч правядзе, як і штогод, на Кургане Славы, і мы зможам яшчэ і яшчэ раз выказаць ветэрану словы падзякі за перамогу, за мірнае сёння, за тое, што жывем у вольнай і незалежнай краіне, за тое, што ЖЫВЕМ.
Здароўя Вам, шаноўны Уладзімір Васільевіч, і з надыходзячым 70-м Днём Перамогі — у вайне, на якую добра каб забыліся Вы і на якую не маем права забывацца мы: дзеля міру, дзеля шчаслівага жыцця цяперашняга пакалення і нашчадкаў.

Алена КАРПЕНКА.

Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Человек и природа

Порывистый ветер и до +19°С ожидается сегодня в Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024