Темы

Першымі да сяўбы прыступілі земляробы філіяла “Харчавік-Агра”

Веснавыя палявыя работы ў раёне набіраюць абароты. Па стану на раніцу ўчарашняга дня, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ранняй ярыной ужо было засеяна каля 1000 гектараў з дзевяці запланаваных на гэты год. Праўда, яшчэ болей за 800 га прыйдзецца перасеяць азімых.

Першымі да сяўбы ў гэтую весну прыступілі земляробы філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», дзе на сёння пасеяна амаль палова адведзеных пад раннюю ярыну плошчаў. У гаспадарцы цалкам унеслі ў глебу насенне аўсу і займаюцца сяўбой ячменю. Актыўна сёлета ўключыліся ў пасяўную кампанію аграрыі ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі». Па апошніх дадзеных у гаспадарцы ўжо пасеяна болей за 600 га, ці трэць запланаваных плошчаў. Распачалі гэтыя работы таксама ў СВК «Гігант», дзе зараз сеюць зернебабовыя культуры на адналетнія травы, і ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». У некаторых сельгасарганізаціях з-за перабоеў з палівам і неабходнасцю ў ворыўных работах адлік сяўбе не пачыналі. Аднак замінка з палівам на гэты час ліквідавана, і ў сельгасарганізацыях актыўна займаюцца ворыўнымі работамі, пашыраюць плошчы падрыхтаванай глебы, каб потым цалкам пераключыцца непасрэдна на сяўбу. Што датычыцца веснавога ворыва, то яно вядзецца не ўсюды: у «Гіганце» пра гэта паклапаціліся ўвосень, у філіялах «Харчавік-Агра» і «Варатынь» ворыўныя работы ўжо завяршылі. А вось падрыхтоўкай глебы пад ярыну — культывацыяй, дробным дыскаваннем — займаюцца ва ўсіх без выключэння сельгаспрадпрыемствах. У цэлым па раёне падрыхтавана 30 працэнтаў плошчаў. Сёлета, як і ў папярэднія гады, глеба здабляецца мінеральнымі ўгнаеннямі. Праўда, з улікам таго, што апошніх не дастае пад поўную патрэбу, нормы ўнясення некалькі зніжаны. А на палях, дзе ў мінулыя гады шчодра ўносіўся хлорысты калій і фосфар, якія маюць здольнасць назапашвацца ў глебе і на працягу шэрагу год утрымлівацца у ёй, мінералы ўносяцца па мінімуму, што, на думку спецыялістаў, не перашкода для будучага ўраджаю.
Вялікая стаўка сёлета — зноў жа, як і ў мінулым годзе, робіцца на арганіку. З плану ў 317 тысяч тон пад сёлетнюю сяўбу яе нарыхтавана 100 працэнтаў, 270 тысяч тон ужо на палях, каля 100 тысяч унесена ў глебу. Арганічныя ўгнаенні ў асноўным ўносілі ўвосень пад бульбу. Цяпер імі ўгнойваюцца кукурузныя палі. З улікам таго, што кукурузу сеюць пазней ранняй ярыны, у аграрыяў яшчэ маецца час, каб гэтую работу давесці да канца.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем