Темы

З вясной работ прыбавілася

Аблашчаная першым веснавым сонейкам зямля запатрабавала да сябе ўвагі, і, вядома ж, земляробы на гэта адгукнуліся.

На гэты час у раёне, як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве райвыканкама Жана Жукоўская, ужо вядуцца веснавыя палявыя работы. Працягваецца вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганікі, вядуцца ворыўныя работы. Вызваленая ад вільгаці зямля дазваляе падрыхтаваць глебу да сяўбы. Гэтым актыўна займаюцца ў ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі», дзе толькі веснавога ворыва маецца ўжо 600 га. Прыступілі да дадзеных работ таксама ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». Практычна ва ўсіх сельгасарганізацыях займаюцца ўнясеннем пад яравую сяўбу калійных угнаенняў. У асобных гаспадарках, у прыватнасці, у СВК «Калгас імя Дзяржынскага», ААТ «Саўгас Кісялевічы» і філіяле «Харчавік-Агра» пачалі падсейваць мнагалетнія травы: канюшыну і бабова-злакавыя сумясі. На ўчарашнюю раніцу было падсеяна 572 га.
За клопатамі пра веснавую сяўбу ў гаспадарках не забываюцца на догляд азімых культур. З учарашняга дня пачалася іх падкормка (зерневых і рапсу) азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. Нягледзячы на праблемы з набыццём апошніх, выкліканыя высокай цаной на іх, неабходная для першай падкормкі колькасць азотных угнаенняў, як паведамілі ў райсельгасхарчы, у раёне маецца. У сувязі з тым, што практычна палова пасеваў азімага рапсу падчас зімы загінула і прынята рашэнне перасеяць яго яравым, гэтым часам вырашаюцца пытанні з набыццём неабходнага для гэтых мэт насення.
У яблыневых садах вядзецца веснавая абрэзка дрэўцаў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем