Темы

Урач па прызванні

Урач па прызванні

Дзямко

Медыцына не церпіць выпадковых людзей, ды, зрэшты, яны туды і не трапляюць. Жаданне стаць урачом звычайна выспявае ў чалавека з дзяцінства, праяўляецца ў цягі да гульняў у доктара, у клопаце пра хворае кацянё, у павышанай цікавасці да тэлеперадач і іншых крыніц інфармацыі медыцынскага накірунку і г.д. Пра ўсё гэта прайшла ў марах стаць доктарам і дапамагаць людзям у барацьбе з хваробамі Н.І Дзямко, участковы ўрач- педыятр Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2, якая па выніках работы за мінулы год прызнана пераможцай раённых спаборніцтваў у катэгорыі «Лепшы ўрач» — урач-спецыяліст.

На варце здароўя дзіцячага насельніцтва Наталля Ільінічна вось ужо 15 год толькі ў дадзенай установе аховы здароўя. Да гэтага была вучоба ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце і работа па размеркаванні ў Глускай цэнтральнай бальніцы. Пасля адпрацоўкі ў якасці маладога спецыяліста прыняла рашэнне вярнуцца на малую радзіму, у Бабруйск. З таго часу і працуе ў “раённай”, як дагэтуль называюць у народзе, паліклініцы і ў сваёй прафесіі ні разу не расчаравалася.
Задаволена Наталля Ільінічна і тым, што стала менавіта педыятрам, а не тэрапеўтам, пра што марыла, пачынаючы вучобу. «З дзецьмі працаваць прыемна ўжо таму, — адзначае яна, — што добра бачыш вынікі сваёй работы: тут дзіця было кволае — а падлячылі, і зноўку радаснае і актыўнае».
Цяпер пад наглядам участковага ўрача-педыятра болей за 3 000 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 18 год. Акрамя прыёму маленькіх і не надта пацыентаў непасрэдна ў паліклініцы, дзіцячы доктар выязджае ў іншыя раённыя ўстановы аховы здароўя, каб даць прафесійную кансультацыю, калі такая патрэбна, урачу агульнай практыкі, прыняць тое ці іншае важнае рашэнне адносна лячэння пацыента, наведаць нованароджаных, а таксама ў мэтах прафілактычнай работы з дзецьмі і іх бацькамі самага рознага накірунку. Так што спраў ва ўрача-педыятра ў дастатку, і да ўсіх іх Н.І. Дзямко адносіцца з сумленнем і адказнасцю.
І, вядома ж, знаходзіць час на ўласных дзяцей: 15-гадовага сына і 5-гадовую дачушку, бо што б ні казалі, а жанчына ў першую чаргу — маці.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 7 июля: высокая вероятность осадков и прохладно

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Природная «фабрика протеина». Белорусские ученые вывели отечественный сорт люпина белого «Грек»

6 июля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: по-настоящему суверенной может быть только страна с хорошо вооруженной и преданной армией

6 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жніво на Бабруйшчыне набірае тэмпы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси запускают электронную очередь для подачи документов в вузы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

Между Минском и Нижним Новгородом открыли регулярные авиарейсы

6 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем