Темы

Пачэснае званне — за сумленную працу

Пачэснае званне — за сумленную працу

Паркалов Сергей Павлович киселевичиУ ААТ “Саўгас Кісялевічы” С.П. Паркалаў ужо 21-шы год. Пераехаў сюды з сям’ёй з Бабруйска: у горадзе, як заўважае, яму не жылося, не хапала прастору. Першым часам працаваў на ферме слесарам. Пасля перакваліфікаваўся ў жывёлавода, стаў працаваць на адкорме бычкоў.

Цяпер на доглядзе Сяргея Паўлавіча немнога немала — болей за 160 галоў буйной рагатай жывёлы. І абавязкі свае: у час карміць скаціну, паіць, мяняць ёй насціл — гэты чалавек спаўняе бездакорна. Каму як не даглядчыку ведаць, што станоўчыя вынікі ў жывёлагадоўлі залежаць найперш ад паўнацэннага корму і яго дастатку. Таму і радуецца жывёлавод, што ўсім гэтым сёлета скаціна не абдзелена. А вось каб корм у час быў пададзены жывёле, Сяргей Паўлавіч бавіць на ферме, лічы, увесь дзень: у сем гадзін ужо крочыць на працу, з 12 да 13 абедзены перапынак, пасля чаго — і зноўку да хлявоў. Работа на ферме нялёгкая, але з гадамі становіцца звыклай і прыносіць задавальненне. Тым болей што да жывёлы Сяргей Паўлавіч з дзяцінства ставіцца з пяшчотай і любоўю. Нават хобі ў яго і тое звязана з жывёлай. У прыватнай падсобнай гаспадарцы маецца спартыўны конь, на якім ён у вольную хвіліну любіць праехацца ў сядле па наваколлі. Ад гэтага, заўважае, і задавальненне вялікае, і карысць для здароўя немалая. І мары ў Сяргея Паўлавіча таксама звязаны з жывёлай: набыць поні для ўнучкі, якой перадалася дзедава любоў да коней.
Мара цудоўная і, вядома ж, ад шчырага сэрца жадаем, каб яна ў “Лепшага аператара па адкорме буйной рагатай жывёлы” — гэтага пачэснага звання за сумленную працу па выніках мінулага года
С.П. Паркалаў удастоены — абавязкова здзейснілася і каб працоўных поспехаў у ягоным жыцці было яшчэ многа.

Тэкст Алены КАРПЕНКА.
Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем