Темы

Лепшы вадзіцель

А.М. ДЗІКІ — вадзіцель з немалым працоўным стажам: толькі ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” ужо адзінаццаты год, а да гэтага працаваў яшчэ ў СВК “Калгас імя Дзяржынскага” (сам ён родам з Міхалёва). Месца пражывання, а разам з тым і працы змяніў па прычыне надзвычай уважлівай: у Юбілейным прапанавалі камфортнае жыллё. Гады ідуць — з траіх дзяцей у бацькоўскім доме цяпер засталіся двое: адна з дочак ужо стварыла сваю сям’ю і жыве асобна.

Алег Мікалаевіч працуе ў таварыстве на МАЗе. Займаецца падвозам корму да хлявоў, дастаўкай з ААТ “Аграмашсервіс” мінеральных угнаенняў, якія затым развозіць па складах. А ў гарачы час актыўна ўдзельнічае ва ўборцы ўраджаю, нарыхтоўцы травянога корму для жывёлы. Ды і іншых спраў у гаспадарцы хапае.
Да звыклай справы, якой займаецца на працягу не аднаго дзясятка год, Алег Мікалаевіч не губляе інтарэсу. Быць заўсёды ў руху яму падабаецца. Праўда, і адказнасць вялікая — і перад сабой, і перад іншымі людзьмі. І якімі б ні былі абставіны, дзе б ні знаходзіўся падчас работы: на тэрыторыі саўгаса ці па-за ёй — Алег Мікалаевіч імкнецца не парушаць устаноўленыя правілы паводзінаў на дарозе. Гэта яго жыццёвы прынцып. А яшчэ ў прынцыпах вадзіцеля — працаваць на сумленне, дасягаць высокіх рубяжоў, быць не сузіральнікам, а актыўным удзельнікам спраў і пераўтварэнняў, ад якіх залежыць дабрабыт гаспадаркі і кожнага работніка ў асобку.

А. КАРПЕНКА

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем