Темы

Абраны курс на развіццё

Абраны курс на развіццё

DSC_0036

Якіх вынікаў дасягнула сельгасарганізацыя ў мінулым годзе і над чым неабходна працаваць сёлета, каб гаспадарка функцыянавала і развівалася, а дабрабыт работнікаў паляпшаўся — асноўныя пытанні справаздачна-выбарчага сходу, які 6 сакавіка прайшоў у ААТ “Саўгас “Кісялевічы”. Удзел у традыцыйным і значным для калектыву гаспадаркі мерапрыемстве прыняла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве райвыканкама Ж.А. Жукоўская.

Са справаздачай аб праробленай у мінулым годзе рабоце выступіў дырэктар акцыянернага таварыства В.А. Епіхаў. Як станоўчае ён адзначыў павелічэнне ў мінулую ўборачную кампанію, у параўнанні да папярэдняга года,  аб’ёмаў вытворчасці зерня, а таксама па выніках года прывагаў буйной рагатай жывёлы. Сярод адмоўнага — зніжэнне ў параўнанні да 2013 года вытворчасці малака і, як вынік — невыкананне намечаных на год планаў, недабор грашовых сродкаў на развіццё прапрыемства.

На павестцы дня сходу стаялі і такія важныя пытанні, як зацвярджэнне вытворчага плану на гэты год (дакладчык галоўны эканаміст В.В. Александровіч), зацвярджэнне гадавой бугалтарскай  справаздачы за 2014 год (намеснік галоўнага бухгалтара Л.П. Чункевіч), выкананне  адміністрацыяй ААТ “Саўгас Кісялевічы” калектыўнага дагавору ў мінулым годзе і ўнясенне змен і дапаўненняў у КД згодна Працоўнага кодэксу РБ (дакладчык старшыня прафкама М.А. Аўдзеева).

Падчас сходу адбыліся таксама выбары складу грамадскіх фарміраванняў, такіх як жансавет, камісія па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, жыллёвая камісія, па працоўных спрэчках, добраахвотная дружына. Былі закрануты пытанні дзейнасці пярвічнай арганізацыі “БРСМ”, абмеркаваны іншыя злабадзённыя пытанні.

І, вядома ж, не абыйшлося без узнагароджванняў. Перадавікам вытворчасці, тым, чые паказчыкі па выніках мінулага года прызнаны найвышэйшымі ў гаспадарцы, хто сваёй сумленнай працай унёс значны ўклад у развіццё прадпрыемства, былі ўручаны ганаровыя граматы і грашовыя прэміі. Апошняга ўдастоіўся 21 працаўнік сельгасарганізацыі.

Завяршыўся сход на мажорнай — у прамым і пераносным сэнсе — ноце: цудоўнай  канцэртнай праграмай, якую для калектыву ААТ “Саўгас Кісялевічы” наладзілі работнікі Ленскай установы культуры, і намерам кожнага працаўніка зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб прынятыя падчас сходу рашэнні ўдалося ажыццявіць.

Алена КАРПЕНКА.

 

 

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем