Темы

Турнір сярод пажарных-ратавальнікаў адкрыты!

Турнір сярод пажарных-ратавальнікаў адкрыты!

14 студзеня ў горадзе на Бярэзіне стартаваў XII штогодны адкрыты турнір па міні-футболе, валейболе і пажарным спорце на кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта сярод падраздзяленняў пажарных-ратавальнікаў, прымеркаваны да іх прафесійнага свята. Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў гарадскім Палацы мастацтваў.
DSC_0057Адкрываючы турнір, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Каваленка падзякаваў работнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях за іх вельмі патрэбную і высакародную справу — выратоўваць чужое жыццё, якую, як ён адзначыў, “немагчыма пераацаніць”: уступаючы ў бітву з агнём, ратавальнікі штораз ставяць на кон сваё здароўе. Павіншаваў іх з надыходзячым прафесійным святам, пажадаў поспехаў і добрага настрою ўдзельнікам турніру і выказаў спадзяванне, што горад на Бярэзіне пакіне ў гасцей самыя цёплыя пра сябе ўспаміны.
Намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях, палкоўнік унутранай службы Аляксандр Худалееў, які таксама прыняў удзел у мерапрыемстве, заўважыў, што “кожныя дзве гадзіны супрацоўнікамі МНС у нашай краіне выратоўваецца чалавечае жыццё, кожную гадзіну органы і падраздзяленні ратавальнікаў учыняюць не меней пяці выездаў на выкананне баявых заданняў”. Намеснік Міністра завастрыў увагу на станоўчых выніках яднання спорту і баявой работы ратавальнікаў, якое прыводзіць да росту прафесіяналізму апошніх, пажадаў і цяперашнім работнікам міністэрства, і ветэранам службы, іх сем’ям здароўя і ўсяго найлепшага.
DSC_0008 DSC_0073З прыветнымі словамі да работнікаў МНС звярнуўся таксама намеснік начальніка Магілёўскага абласнога упраўлення МНС, падпалкоўнік унутранай службы Канстанцін Іваноў. Ад прадстаўнікоў замежных дэлегацый выступіў начальнік пажарна-ратавальнага ўпраўлення Вільнюскага ўезда Рымантас Сцепанавічус, які ўручыў начальніку Бабруйскага гаррайаддзела па НС Андрэю Бабіну сімвалічны сувенір. На свяце прысутнічалі таксама дэлегацыі Латвіі, Польшчы, Украіны. Усіх іх горача прывіталі, гэтак жа як і ўдзельнікаў турніру ад Беларусі. Нашу краіну сёлета прадстаўляюць каманды Маладзечанскага (Мінская вобл.) і Наваполацкага (Віцебская вобл.) гаррайаддзелаў па НС, каманда Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння, Рэчыцкага райаддзела па НС (Гомельская вобл.), Камандна-інжынернага інстытута МНС, Гродзенскага гараддзела па НС і, вядома ж, бабруйскія каманды.
На адкрыцці турніра па традыцыі не абыйшлося без узнагароджванняў. Ганаровых грамат, грашовых прэмій удастоіўся не адзін дзясятак прадстаўнікоў мужнай прафесіі. А некаторыя з іх атрымалі чарговыя званні.
У канцэртнай зале панавала ўзрушанасць, не было канца апладысментам, якія гучалі і ў адрас непасрэдных віноўнікаў урачыстасці, і ў адрас тых, хто прыйшоў падараваць ім цудоўныя хвіліны адпачынку — артыстаў на сцэне, іх таленту і майстэрству.
Турнір пачаўся, па магчымасці, будзем сачыць за яго ходам. Спартыўнага настрою і поспехаў хочацца пажадаць усім удзельнікам спаборніцтваў, праўда, нашым хлопцам (спадзяемся, іншыя на нас за гэта не пакрыўдзяцца) — крышачку-крышачку болей.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024