Темы

Скарочаны тэрмін рамонту тэхнікі

У гэтым годзе, згодна патрабаванняў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Магілёўскага аблвыканкама, сельскагаспадарчую тэхніку, якая будзе задзейнічана ў веснавых палявых работах, неабходна падрыхтаваць і паставіць на лінейку гатоўнасці ўжо да 1 лютага.
У мінулым годзе тэрмін на дадзеныя мэты адводзіўся больш працяглы — да пачатку сакавіка. А гэта значыць сёлета — перад гаспадаркамі пастаўлены даволі складаныя задачы, да вырашэння якіх у калектывах прыступілі практычна адразу ж пасля заканчэння мінулага сельскагаспадарчага сезону: уся тэхніка была прадэфектавана, вызначаны аб’ёмы работ, складзены графік рамонту.
На гэты час, як паведамілі ў райсельгасхарчы, рамонтныя работы вядуцца поўным ходам, нягледзячы на фінансавыя складанасці асобных гаспадарак. Бюджэтных сродкаў на дадзеныя мэты сёлета не прадугледжана — сельгасарганізацыі абыходзяцца ўласнымі намаганнямі: рамантуюць тэхніку за грошы ад продажу сельгаспрадукцыі, прыцягваюць крэдытныя рэсурсы.
Працэс рамонту сельгасмашын на працягу ўсяго перыяду кантралюецца як непасрэдна райсельгасхарчам, так і аблвыканкамам, і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Штодня сельгасарганізацыі прадстаўляюць ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання справаздачы аб ходзе дадзеных работ. На гэты час у некаторых з іх тэхніка да пастаноўкі на лінейку гатоўнасці практычна падрыхтавана, але ёсць і тыя, якія ў вызначаны графік не ўкладваюцца. Як бы там ні было, але сітуацыю крытычнай, па словах начальніка Бабруйскай раённай інспекцыі, галоўнага дзяржаўнага інжынера-інспектара Дзяржтэхнагляду М.М. Голуба, назваць нельга — да пачатку веснавых палявых работ неабходная тэхніка будзе падрыхтавана.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем