Вызначыліся лепшыя шашысты

У суботу, 13 снежня, прайшлі спаборніцтвы па шашках сярод калектываў фізічнай культуры раённых сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў.
Падчас іх, за права называцца лепшай, змагаліся каманды шашыстаў аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама, ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, БДПЛ № 13, Каменскай дапаможнай школы-інтэрната, СВК “Гігант”, філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, БДАЭКа, Бортнікаўскай СШ, Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2, ПМК-84 “Водбуд”.
Па выніках спаборніцтваў 1-е месца прысуджана камандзе раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, на 2-м — каманда Бабруйскага лясгасу, 3-е месца заняла каманда БДПЛ №13.
У асабістым першынстве сярод жанчын месцы размежаваліся наступным чынам: 1-е заняла Папруга Марыя з Бабруйскага лясгасу, 2-е — Рудкоўская Валянціна з аддзела адукацыі, спорту і турызму, 3-е — Талерчык Мзія з БДПЛ№13. IMG_1493
Сярод мужчын найлепшы вынік у Зуба Ігара з аддзела адукацыі, спорту і турызму, 2-га месца ўдастоены Алёхна Васіль з БДПЛ №13, на 3-м — Паляковіч Генадзь з Бабруйскага лясгасу.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Яўгена ВЯРБІЦКАГА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.