Темы

Што пасееш, тое і пажнеш

У раёне гэтым часам вядзецца актыўная падрыхтоўка насення яравых зерневых і зернебабовых культур, а таксама мнагалетніх траў да веснавой сяўбы.
На сёння кандыцыйнага пасяўнога матэрыялу падрыхтавана 99 працэнтаў ад патрэбы. Ачыстка той нязначнай яго часткі, што яшчэ не дастае, павінна быць завершана да пачатку новага года. Цалкам падрыхтавана насенне зерневых і зернебабовых у філіялах «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка», ААТ «Саўгас «Кісялевічы» і СВК «Гігант». У дачыненні насення мнагалетнікаў, якога раёну сёлета патрабуецца 154 тоны, сітуацыя, як адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве райвыканкама Ж.А. Жукоўская, абстаіць некалькі горш. Гэтая работа ў асноўным вядзецца там, дзе завершана ачыстка зерневай групы. Да таго ж, сваіх траў у раёне недастаткова, некаторыя з іх, у прыватнасці фістулоліум, райграс пашавы, люцэрну прыдзецца набываць. Што датычыцца люцэрны, якой у новым сязоне плануецца пасеяць 480 га, то яна ў Беларусі не вырошчваецца, а патрэба ў ёй вялікая — гэта высокабялковая, надзвычай каштоўная культура, якая дае ў год да чатырох укосаў. Недастаткова ўласнага насення ў СВК «Стасеўка», СВК «Калгас імя Дзяржынскага», філіяле «Харчавік-Агра», ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі». А вось у СВК «Гігант» травамі займаюцца сур’ёзна, удзяляючы насенным участкам вялікую ўвагу. Атрыманага пасяўнога матэрыялу хапае і сабе, і на продаж. Насенне рэалізуецца як у чыстым выглядзе, так і ў выглядзе сумясяў. Добра пастаўлена работа з вытворчасцю траў і ў СВК «Калгас імя А. Неўскага».

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем