Перамогу ўзялі мацнейшыя
10 снежня прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод навучэнцаў нашага раёна.
Удзел у іх прынялі каманды Бабруйскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 13 і Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. Спаборніцтвы праходзілі ў спартыўнай зале стадыёна “Спартак” г.Бабруйска. У пераможцы, з лікам 9:5, выйшла каманда БДАЭКа, якая ўжо не першы год дэманструе сваю перавагу ў авалодванні прыёмамі гульні.
Алена КАРПЕНКА.