Темы

Прафсаюз — на абароне інтарэсаў работнікаў

Прафсаюз — на абароне інтарэсаў работнікаў

DSC_0014У аўторак на гэтым тыдні ў райвыканкаме працавала справаздачна-выбарчая канферэнцыя Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, удзел у якой прыняў загадчык арганізацыйнага аддзела Магілёўскага абкама галіновага прафсаюза В.Я. Сапоткін. Асноўныя пытанні канферэнцыі: справаздача старшыні райкама прафсаюза аб рабоце раённага камітэта за апошнія пяць год, справаздача рэвізійнай камісіі за гэты перыяд і выбары складу райкама на новы тэрмін паўнамоцтваў.
Трымаючы слова перад удзельнікамі канферэнцыі, лідэр раённай прафсаюзнай арганізацыі Т.У. Бокач адзначыла, што на гэты час арганізацыя налічвае 25 “пярвічак” з колькасцю членаў — больш за 900. На працягу справаздачнага перыяду, з лістапада 2009 года па кастрычнік 2014-га, работа райкама была накіравана на абарону правоў і законных інтарэсаў членаў арганізацыі ў розных праявах, на развіццё сацыяльнага партнёрства — узаемадзеянне наймальніка і работніка, на ўдасканаленне і пошук новых форм і метадаў работы ў арганізацыі. На гэтым накірунку шмат што дасягнута, удалося вырашыць нямала праблемных пытанняў. Значная ўвага, акрамя іншага, надавалася грамадскаму кантролю: вывучаліся пытанні заключэння, змен, скасавання працоўных дагавораў, выканання норм калектыўнага дагавору і г.д. На пастаянным кантролі райкама знаходзілася выкананне патрабаванняў аховы працы ва ўстановах адукацыі, праведзена немалая работа па арганізацыі вольнага часу работнікаў. Між тым многія пытанні, якія хвалююць членаў арганізацыі і райкам прафсаюза ў тым ліку застаюцца, як адзначыла Т.У. Бокач, не вырашанымі альбо вырашанымі часткова. У прыватнасці, не адбылося істотнага росту заработнай платы педработнікаў, маецца праблема з замацаваннем маладых спецыялістаў у галіне, для педагогаў дадатковай адукацыі не адноўлены “сельскія” выплаты, працягласць летняга адпачынку, педагогам не своечасова прадастаўляліся камандзіровачныя выплаты. Над вырашэннем гэтых і іншых праблемных пытанняў прыйдзецца працаваць ужо новаму складу раённага камітэту.
DSC_0012Даючы ацэнку рабоце райкама прафсаюза, кіраўнікі і лідэры прафсаюзных “пярвічак” устаноў адукацыі ў сваю чаргу дзяліліся ўласнымі станоўчымі напрацоўкамі, накіраванымі на развіццё сацыяльнага партнёрства, абарону правоў і інтарэсаў членаў арганізацый, а таксама праблемамі, якія маюцца. Да прыкладу, намеснік дырэктара Цэнтра творчасці раёна А.С. Стэльмак завастрыла ўвагу прысутных на кадравай праблеме ва ўстанове — палова педагогаў цэнтра працуюць па сумяшчэнні, у асноўным складзе пераважаюць маладыя спёцыялісты і педагогі пенсійнага ўзросту.
Выбіраючы новы склад раённага камітэту прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, члены арганізацыі аддалі свае галасы ў падтрымку тых, каму давяраюць, хто інтарэсы калектыву і кожнага работніка ў асобку ставіць гэтак жа высока, як і ўласныя. Узначаліць райкам прафсаюза на новы тэрмін паўнамоцтваў ізноў даверылі — прычым, адзінагалосна — Т.У Бокач.
Віншуючы актыў раённай прафсаюзнай арганізацыі з абраннем, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.У. Баркоўская пажадала новаму складу райкама прафсаюза плённай працы на карысць людзей, якія даверылі ім абарону сваіх правоў.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Природная «фабрика протеина». Белорусские ученые вывели отечественный сорт люпина белого «Грек»

6 июля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: по-настоящему суверенной может быть только страна с хорошо вооруженной и преданной армией

6 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жніво на Бабруйшчыне набірае тэмпы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси запускают электронную очередь для подачи документов в вузы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

Между Минском и Нижним Новгородом открыли регулярные авиарейсы

6 июля 2026
Читать новость
Культура

В Витебске показали открытки «Славянского базара» и запустили фестивальную почту

6 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем