Темы

Прафесiйнае свята сустрэлi добрымi вынiкамi

Прафесiйнае свята сустрэлi добрымi вынiкамi

SAM_4653Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны адзначылі ў краіне 16 лістапада. Па традыцыі прафесійнае свята працаўнікоў палёў, ферм, людзей, дзякуючы чыім намаганням з сельскагаспадарчай сыравіны гатуюцца цудоўныя прадукты да нашага стала — своеасаблівае падвядзенне вынікаў работы, а для раслінаводаў — гэта яшчэ і заканчэнне напружанага працоўнага года: ураджай з палёў сабраны і пакладзены на захаванне ці для продажу.

У перадсвяточныя дні ў сяльгасарганізацыях раёна прашлі ўрачыстасці з ушанаваннем найлепшых працаўнікоў вытворчасці, са словамі віншаванняў і падзякі ў адрас тых, хто сваёй плённай працай забяспечвае харчовую бяспеку краіны. Ва ўрачыстасцях прымалі ўдзел кіраўнікі гаспадарак і раённага выканаўчага камітэта. Прадстаўнікі “раёнкі” пабывалі на некаторых з іх.

DSC_0042Так, напрыклад, працаўнікі ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка” вяткавалі ў Вішнёўскай бібліятэцы-клубе. Перад прысутнымі выступіў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце таварыства М.І. Бондараў, які адзначыў, што, з улікам паказчыкаў, якія сёлета былі дасягнуты, Вішнёўская птушкафабрыка займае шостае месца сярод 25-ці тых, што маюцца ў краіне. Немалая заслуга ў гэтым калектыву прадпрыемства, таму, вядома ж, не абыйшлося на свяце без узнагароджанняў. Грашовыя прэміі былі ўручаны ўсім тым, чый падыход да даручанай справы — сумленны і адказны.

Віншаванні з надыходзячым прафесійным святам, словы падзякі за значны ўклад у развіццё раёна выказала работнікам птушкафабрыкі намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама М.М. Тарэлкіна, якая пажадала калектыву далейшага плёну ў працы і ўручыла Удзячнасць ад раённага выканаўчага камітэта.

SAM_4647Шмат цёплых слоў у адрас перадавікоў вытворчасці прагучала падчас урачыстасці і з вуснаў работнікаў мясцовай установы культуры, якія падаравалі землякам незабыўныя хвіліны сустрэчы з песняй. У выкананні калектыву мастацкай самадзейнасці сельскай бібліятэкі-клуба гучалі меладычныя і заліхвацкія, народныя і сучасныя мелодыі.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Сяргея ПАДАЛЯКА

і Людмілы ЛЮБІМЦАВАЙ.

 

Последние новости

Актуально

Лукашенко по итогам ВГС: задан вектор новому этапу развития интеграции по всем направлениям

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Встреча в рамках проекта «Молодежь в праве» прошла в филиале «Пищевик-Агро»

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем