Темы

Патрыятызм як фактар развіцця і фарміравання асобы

Якой павінна быць практыка фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму падрастаючага пакалення, каб адпавядаць сучаснаму накірунку сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага грамадства? Як павінен працаваць сённяшні педагог, каб выхаваць маладых людзей у духу высокай грамадзянскасці і сацыяльнай актыўнасці?

Адказы на гэтыя пытанні шукалі педагогі Бортнікаўскай школы ў час правядзення педсавета “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму як адзін з напрамкаў дзейнасці ўстановы адукацыі па фарміраванні ў вучняў грамадзянскай самасвядомасці”.

Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўлялася праз работу ў групах.

На пачатку пасяджэння выступіла дырэктар школы І.В. Нікалаева і паведаміла ўдзельнікам педсавета яго мэту, вызначыла задачы. У сваім выступленні “Патрыятызм як фактар развіцця і фарміравання асобы” зрабіла акцэнт на гісторыі фарміравання паняцця “патрыятызм” і яго розных уяўленнях у залежнасці ад грамадска-палітычнага ладу, дзяржаўнай палітыкі і асаблівасцей развіцця дзяржавы — ад эпохі Адраджэння да сённяшніх дзён.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І. Сіліч расказала аб сістэме работы школы па патрыятычным выхаванні вучняў.

Актыўна дзяліліся настаўнікі сваім уласным вопытам у пэўным накірунку дадзенай праблемы. Прадстаўлялі фрагменты ўрокаў, факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, дэманстравалі метады і прыёмы, якія садзейнічаюць фарміраванню ў вучняў грамадзянскай самасвядомасці, нацыянальнай годнасці, патрыятызму.

Ірына НІКАЛАЕВА,

дырэктар Бортнікаўскай СШ

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем