Адпраўка прызыўнікоў вядзецца згодна з планам

Як паведаміў в.а. ваеннага камісара Бабруйскага аб’яднанана гарадскога ваеннага камісарыяту, падпалкоўнік А.В. Марчанка, падчас вывучэння кантынгенту прызыўнікоў прадстаўнікамі часцей у восеньскую прызыўную кампанію сёлетняга года адабрана каля 240 грамадзян г. Бабруйска і Бабруйскага раёна для камплектавання часцей тэрміновай воінскай службы, яшчэ прыкладна 50 маладых людзей — для службы ў рэзерве. На працягу вось ужо каторага дня вядуцца адпраўкі прызыўнікоў да месца службы, пакуль толькі тэрміновай. Ніякіх пазаштатных сітуацый не зарэгістравана, адпраўкі праходзяць адпаведна з планам і графікам.

Традыцыйна першымі былі сфарміраваны часці Сіл спецыяльных аперацый, у прыватнасці, спецназ, тэрытарыяльныя органы Дзяржаўнага пагранічнага камітэту, Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Падчас адбору прэтэндэнтаў у гэтыя часці ўлічваліся як фізічныя, так і маральна-дзелавыя якасці прызыўнікоў, іх пажаданні.

На дзень нашай размовы юнакі з Бабруйшчыны ўжо пайшлі служыць у Маладзечна, Брэст, Мар’іну Горку, Мінск, Гомель, Віцебск і Бабруйск.

Алена КАРПЕНКА.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.