Верасень і кастрычнік — самы час рабіць прывіўку ад грыпу, які звычайна прыходзіцца на другую палову зімы.
На сёння вакцынацыя праводзіцца як па жаданні пацыентаў, так і кантынгентам рызыкі. Да першай іх групы адносяцца цяжарныя жанчыны, дзеці, якія наведваюць дашкольныя і школьныя навучальныя ўстановы, пацыенты з ўсемагчымымі хранічнымі захворваннямі: сардэчна-сасудзістымі, бранхіальнай астмай і г.д. Да другой групы адносяцца медыцынскія работнікі, работнікі адукацыі, гандлю, жывёлаводчых ферм і г.д. — прадстаўнікоў прафесій, якія звязаныя са скучанасцю людзей. Трэцяя група рызыкі — работнікі сілавых органаў і камунальшчыкі. Гэтым кантынгентам людзей не толькі пажадана, але неабходна прывіцца ад небяспечнай інфекцыі. Астатнія грамадзяне прывіваюцца па ўласным жаданні.
Прывіўка робіцца вакцынай Флюваксін, якая зарэкамендавала сябе са станоўчага боку па выніках мінулых год. Яе кошт — 54500 рублёў. Усім, хто мае жаданне прывіцца і засцерагчы сябе ад каварнага грыпу і яго ўскладненняў, неабходна звярнуцца у БГП№ 2.
Алена КАРПЕНКА.