Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню пажылых люзей, сабрала ў Туголіцкім сельскім доме культуры на мінулым тыдні членаў мясцовай ветэранскай арганізацыі

DSC_0051Вітаючы пажылых людзей, старшыня райсавета ветэранаў Яўгенія Доўнар адзначыла, што Туголіцкая “пярвічка” — адна з найбольш дзейсных у раёне і з’яўляецца станоўчым прыкладам для іншых. Члены арганізацыі і іх нязменны лідэр і натхніцель — Тамара Пятроўна Парашчук — удзельнікі не толькі мясцовых, але і раённых мерапрыемстваў. Самым актыўным з іх, у тым ліку і старшыні пярвічкі, кіраўнік раённай арганізацыі ўручыла падчас урачыстасці знак “Ганаровы ветэран” і пажадала пажылым людзям галоўнага – здароўя і цеплыні родных. Быць заўсёды ў гушчы падзей, выкарыстоўваць любую магчымасць сустрэцца, глядзець на жыццё з аптымізмам заклікала прысутных член прэзідыума райсавета ветэранаў В.Ф. Фяклістава.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.