Темы

Падарыце бацькам добры настрой, альбо Не забудзьце набыць радыёпрыёмнік

Падарыце бацькам добры настрой, альбо  Не забудзьце набыць радыёпрыёмнік

1Час не стаіць на месцы. Ва ўсіх сферах жыццядзейнасці адбываюцца перамены, накіраваныя на паляпшэнне якасці паслуг. Не абмінула гэта і радыёвяшчанне.

У сувязі з аптымізацыяй праваднога вяшчання і заменай яго на лічбавае — неабходнасць у гэтым узнікла з-за неадпаведнасці затрат на яго ўтрыманне і якасцю эфіру — дамы вяскоўцаў засталіся без звыклых “радыёкропак”. Але гэта не значыць, што жыхары раёна страцілі магчымасць быць у гушчы падзей краіны, слухаць любімыя радыёперадачы, мясцовае радыё — праграму “Бярэзінская хваля”. Для гэтага неабходна ўсяго толькі набыць радыёпрыёмнік новага ўзору, які прапаноўваюць у тым ліку і магазіны Бабруйскага райспажыўтаварыства. Цана на яго — у межах 200 тысяч рублёў. Між тым, адметнасць эфірнага вяшчання не толькі ў палепшанай якасці, але і ў тым, што за паслугу не трэба плаціць штомесячную абаненскую плату.
У гэтай сувязі хочацца звярнуцца да дарослых дзяцей, чые пажылыя бацькі засталіся без эфірнага радыёпрыёмніка. За штодзённымі клопатамі і турботамі, без якіх не абыходзіцца жыццё, не забывайцеся на тое, што ягоны рытм у людзей, якім за 60 і болей, далёка не такі напружаны. Між тым, людзі ў гадах хутка стамляюцца ад тэлевізара. Радыёэфір з нетаропкай падачай інфармацыі, вялікай колькасцю музыкі, у тым ліку рэтра, для іншых — адзіны субяседнік, крыніца станоўчых эмоцый, асабліва ў доўгія зімовыя вечары, якія не загарамі. Таму адкладзіце ўсе неадкладныя, як нам здаецца, справы і зрабіце сапраўды патрэбнае — падарыце бацькам радыёпрыёмнік, а з ім і добры настрой, а гэта, згадзіцеся, многага вартае.
Адначасова нагадваем, што слухаць мясцовыя радыёперадачы, у тым ліку “Бярэзінскую хвалю”, неабходна на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё на частаце 71,4.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Молодежь в праве». О кибербезопасности и кибербуллинге говорили с молодежью СПК «Гигант»

26 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем