У Бабруйскім райвыканкаме працавала 7-я Бабруйская раённая справаздачна-выбарчая прафсаюзная канферэнцыя работнікаў аграпрамысловага комплексу
Удзел у канферэнцыі прынялі: загадчыца арганізацыйным аддзелам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ч.В. Пахадня, загадчык аргаддзела абкама галіновага прафсаюза Г.Ф. Шпакоўскі, лідэры раённых прафсаюзных пярвічак, якіх трыццаць тры. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі і абмеркавыалі даклад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК С.І Феднева аб рабоце раённай арганізацыі за перыяд паўнамоцтваў — апошнія пяць год, і работу рэвізійнай камісіі за гэты перыяд часу, аб якой далажыла член рэвізійнай камісіі Г.М. Рудзько.
Другая частка канферэнцыі была прысвечана выбарам новага складу членаў райкама прафсаюза работнікаў АПК і непасрэдна старшыні райкама. Адзінагалосна ім абраны С.І. Феднеў.
Алена КАРПЕНКА.