У Бабруйскім райвыканкаме працавала 7-я Бабруйская раённая справаздачна-выбарчая прафсаюзная канферэнцыя работнікаў аграпрамысловага комплексу

fednevУдзел у канферэнцыі прынялі: загадчыца арганізацыйным аддзелам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ч.В. Пахадня, загадчык аргаддзела абкама галіновага прафсаюза Г.Ф. Шпакоўскі, лідэры раённых прафсаюзных пярвічак, якіх трыццаць тры. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі і абмеркавыалі даклад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК С.І Феднева аб рабоце раённай арганізацыі за перыяд паўнамоцтваў — апошнія пяць год, і работу рэвізійнай камісіі за гэты перыяд часу, аб якой далажыла член рэвізійнай камісіі Г.М. Рудзько.
Другая частка канферэнцыі была прысвечана выбарам новага складу членаў райкама прафсаюза работнікаў АПК і непасрэдна старшыні райкама. Адзінагалосна ім абраны С.І. Феднеў.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.