На мінулым тыдні падчас наведвання карэспандзентам СВК “Гігант” на полі непадалёк ад вёскі Бірча без супынку працавалі 5 бульбаўборачных камбайнаў

Здаецца, не было хвіліны, каб да іх не пад’язджалі ці не ад’язджалі напоўненыя адборнымі клубнямі грузавікі: рэйс да бульбасховішча непрацяглы, дзе гэтак жа актыўна — у гэтым мы таксама ўпэўніліся — вялася дапрацоўка бульбы, размежаванне яе на харчовую, насенную і для прамперапрацоўкі альбо на корм жывёле, апошняе ў залежнасці ад патрэбы. За размовай з У.А. Залужным, галоўным аграномам СВК, даведваемся, што з 550 га, занятых у гаспадарцы пад “другі хлеб”, 350 га на час нашага прыезду было ўжо ўбрана, накапана болей за 16 тысяч тон клубняў. “Пакуль ідзем з ураджайнасцю 460 цэнтнераў з гектара, — дзеліцца наш суправаджаты, — але могуць быць і змены: на мой погляд, наймацнейшыя тэрыторыі яшчэ не ўбраны, але, зрэшты, як бог дасць…”
Вяліся работы ў гэты дзень і на полі СВК “Калгас імя А. Неўскага”, дзе ішла ўборка цукровых буракоў — вось ужо каторы год запар гаспадарка дэманструе прыклад таго, якога ўраджаю можна дасягнуць, калі вырошчваць культуру згодна ўсіх тэхналагічных патрабаванняў. Па апошніх дадзеных ураджайнасць клубняў у СВК — 392 цэнтнеры з аднаго гектара, але гаварыць пра канчатковы вынік яшчэ рана — убрана меней за палову ад неабходнага.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.