Темы

Гарадскія навіны 20 жніўня 2014 года

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч наведаў Бабруйск

Пятніцу 15 жніўня старшыня Савета Міністраў Беларусі Міхаіл Мясніковіч прысвяціў знаёмству з ходам мадэрнізацыі ў ААТ”Белшына”, праграму якой сам і зацвердзіў роўна год таму знаходзячыся на прадпрыемстве. На думку кіраўніка ўрада, тэхнічнае пераўззбраенне, змяненне эканамічных падыходаў адбываецца на ўсіх трох заводах акцыянернага таварыства. Але працаваць трэба лепш, бо тэрміны і аб’ёмы мадэрнізацыі карэктыравацца не будуць – яна павінна завяршыцца ўжо ў наступным годзе. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на асваенне выпуску канкурэнтаздольных легкавых шын новых памераў, сельскагаспадарчых шырокапрофільных з малым удзельным ціскам на глебу пакрышак і перспектыўных звышбуйнагабарытных шын для кар’ернай тэхнікі. Усё гэта патрабуе ўкаранення не толькі перадавых тэхналогій і абсталявання, а і кадравага абнаўлення.

У ААТ “Легпрамразвіццё” прэм’ер-міністру спадабаліся сучасныя лініі швейнай вытворчасці, арганізацыя працы амаль тысячнага калектыва, сярэднемесячны заробак у якім складае пяць мільёнаў рублёў.

Пабываў Міхаіл Мясніковіч і на школьным базары, разгорнутым у раёне плошчы Перамогі. Гама узораў адзення і цэн на яго, што прапануе легпрам, задаволіць густы як рабят, так і іх бацькоў – зрабіў выснову старшыня ўрада.

Прэм’ер-міністра ў паездцы суправаджалі губернатар Магілёўшчыны Пётр Руднік, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Каваленка, іншыя афіцыйныя асобы.

Кветкі новаму кіраўніку горада

Першая штотыднёвая планёрка, якую ў мінулы панядзелак у якасці старшыні гарвыканкама праводзіў Андрэй Каваленка, пачалася для яго з кветак – першы віцэ-мэр Алег Ковель ад імя ўсіх калег павіншаваў Андрэя Віктаравіча з днём нараджэння.

Новы год настае, навучальны

Як паведаміла начальнік упраўлення адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама Ірына Рынейская, спецыяльна створаная камісія завяршыла праверку гатоўнасці школ горада да навучальнага года. Выяўленыя недахопы павінны быць ухілены ўжо сёння. Кіраўнік Бабруйска Андрэй Каваленка прапанаваў паўдзельнічаць у падрыхтоўцы школьных памяшканняў да нармальнай работы адміністрацыям раёнаў, прадпрыемствам горада, звярнуўшы асаблівую ўвагу на стварэнне ўмоў бяспекі. Гэткую ж задачу ён паставіў і ў адносінах інтэрнатаў усіх навучальных устаноў Бабруйска.

Верная прыкмета будучай зімы – раскопкі

Што называецца, свежым вокам убачыў занадта шмат месц рамонту цеплатрас у горадзе яго новы мэр і запытаў у дырэктара прадпрыемства цеплаэнергетыкі Уладзіміра Аўдзевіча пра сітуацыю. Той запэўніў, што да пачатку ацяпляльнага сезону ўсё будзе прыведзена ў парадак. Сёння пры заданні ў 12,5 кіламетра заменена ўжо 5 кіламетраў труб, у рабоце знаходзяцца больш 2 кіламетраў трубаправодаў. Зараз камлектуюцца цеплатрасы да бальніцы імя У.В.Марзона і ад цэнтральнага цеплапункта №11.

Ці давяслуюць сённяшнія чэмпіёны да ўласнай базы?

На чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў, што завяршыўся нядаўна ў Заслаўі пад Мінскам, зноў вызначыліся выхаванцы бабруйскай школы веславання, якія заваявалі пяць залатых і тры бронзавыя медалі. Побач з вядомымі Андрэем Багдановічам і Максімам Пятровым на п’едэстале гонару добра глядзеліся Руслан Сазанавец і Дзяніс Махлай. І ўсіх іх непакоіць пытанне: калі ж у Бабруйску будзе пабудавана сучасная вяслярная база, пра якую гэтулькі гаварылася?

Футбол: нечакана дачакаліся

Доўгачаканай балельшчыкамі перамогай нечакана парадавала ў апошнім туры футбольнага чэмпіянату краіны “Белшына”, перагуляўшы салігорскі “Шахцёр” з лікам 2:1. Зараз бабруйская каманда заняла перадапошні радок у турнірнай табліцы, а магілёўскі “Днепр” замкнуў яе. З гэтай нагоды мэра горада на Бярэзіне – вылучэнца з абласнога цэнтра – нават павіншавалі калегі з Магілёва. А што, можа, сапраўды ў футбольнай “Белшыны” пачынаецца новы, больш удалы перыяд?

Белы Бераг і белая зайздрасць

Ва ўрочышчы Белы Бераг на маляўнічым берагу Бярэзіны завяршыўся штогадовы летні злёт моладзі Бабруйска і Магілёва, арганізаваны адпаведнымі камітэтамі БРСМ. Рабяты цудоўна правялі час, спаборнічаючы на спартыўных пляцоўках, раскрываючы здольнасці ў конкурсах, спяваючы ля кастра. І хаця ў агульным заліку ўсе прызавыя месцы дасталіся бабруйскім камандам – ААТ “Славянка”, ААТ”Белшына”, заводаў біятэхналогій і машынабудаўнічага, перамагла, як звычайна, дружба. Магілеўчане калі і пазайздросцілі, дык толькі па-беламу.

 Аляксандр Бяляеў.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем